Міліцыя палохае, маладафронтаўцы смяюцца

Источник материала:  
18.12.2010 23:21 — Новости Политики
Супрацоўнікі міліцыі пайшлі па кватэрах актывістаў моладзевага дэмакратычнага руху ў Менску і ў рэгіёнах.

Яны амаль адначасова наведаліся на кватэры бацькоў Тацяны Шапуцькі і даверанай асобы кандыдата на пасаду прэзыдэнта Віталя Рымашэўскага Анатоля Міхнаўца. Шмат каго з маладафронтаўцаў міліцыянты не засьпелі дома, бо тыя за тры дні да вулічнай акцыі сышлі жыць у іншыя месцы, каб пазьбегнуць прэвэнтыўных затрыманьняў.

Актывіста «Маладога фронту» у Бабруйску Максіма Чарняка затрымалі на вуліцы. Міліцыянты перапісалі пашпартныя зьвесткі хлопца і паведамілі яму, каб не надумаў ехаць у Менск для ўдзелу ў масавай вулічнай акцыі ў дзень галасаваньня.

Падзяліцца навіной: 
Радыё Свабода

←Някляеў і Саннікаў гатовы прадаставіць замежным назіральнікам доказы фальсіфікацыі

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика