Цэнтрвыбаркам акрэдытаваў 930 міжнародных назіральнікаў

Источник материала:  
13.12.2010 17:30 — Новости Политики

Як паведамляюць у Цэнтрвыбаркаме, найбольшая колькасць акрэдытаваных назіральнікаў — 406 чалавек — прадстаўляюць місію Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ.

Цэнтрвыбаркамам таксама акрэдытавана 257 назіральнікаў місіі СНД. Акрамя гэтага, 82 назіральнікі прадстаўляюць Парламенцкую асамблею АБСЕ, 48 — дыпламатычныя і консульскія ўстановы замежных дзяржаў, 45 — Міжпарламенцкую асамблею СНД, 24 — цэнтрвыбаркамы замежных краін, 11 — парламенты замежных краін, 10 — Парламенцкі сход саюза Беларусі і Расіі, шэсць — Пастаянны камітэт Саюзнай дзяржавы. Акрамя таго, Цэнтрвыбаркамам акрэдытаваны 41 незалежны назіральнік.

Сяргей Каралевіч, БелаПАН.

Падзяліцца навіной: 
Сяргей Каралевіч, БелаПАН

←«Пакажам, што Мінск гумовы!»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика