«Пакажам, што Мінск гумовы!»

Источник материала:  
13.12.2010 16:09 — Новости Политики
Як дабрацца да Мінска 19-га снежня, дзе пераначаваць жыхарам рэгіёнаў у сталіцы, якія сабраліся на Плошчу?

Адказы на гэтыя і іншыя пытанні прапанавалі беларускія інтэрнэтчыкі. У сацыяльных сетках з’явіліся групы, у каторых жыхары Мінска прапануюць сваю дапамогу тым, хто сабраўся прыехаць на акцыю.

У папулярнай ЖЖ-супольнасці minsk_by створаная спецыяльная тэма «Покажем, что Минск резиновый!». Ахвотныя могуць дадаць сваю прапанову ў каментарах, а аўтар тэмы абнаўляе спіс.

У сацыяльнай сетцы «ВКонтакте» адразу ў некалькіх групах створаны тэмы, дзе ўдзельнікі знаходзяць папутчыкаў і варыянты начлега на 19 снежня: Начлег 19 снежня ў Мінску. Заселім людзей з іншых гарадоў падчас выбараў.

Падзяліцца навіной: 
charter97.org

←Раманчук: Трэба карыстацца момантам

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика