ЗША станоўча ацэньваюць рашэнне Беларусі запрасіць значную колькасць міжнародных наглядальнікаў на прэзідэнцкія выбары
02.12.2010
—
Новости Политики
Аб гэтым гаворыцца ў сумеснай заяве ЗША і Беларусі, прынятай па выніках сустрэчы дзяржсакратара ЗША Хілары Клінтан і міністра замежных спраў Беларусі Сяргея Мартынава ў рамках саміту АБСЕ ў Астане, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "ЗША і Беларусь пацвярджаюць, што для паляпшэння двухбаковых адносін першачарговую важнасць па-ранейшаму мае праяўленне большай павагі да дэмакратыі і правоў чалавека, што неабходна для прагрэсу краіны і яе грамадзян. Злучаныя Штаты спадзяюцца ўбачыць істотны прагрэс у гэтых галінах, у прыватнасці, у справе забеспячэння адпаведнасці ходу правядзення прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі міжнародным стандартам", — гаворыцца ў сумеснай заяве.