Аляксандр Лукашэнка адзначае высокі ўзровень арганізацыі саміту АБСЕ ў Астане
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адзначае высокі ўзровень арганізацыі саміту АБСЕ ў Астане. Аб гэтым ён заявіў учора, сустракаючыся з Прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым, перадае БЕЛТА.
"Нідзе ніхто не топчацца, ніякіх затораў, усё прадумана, ніякіх анархістаў, антыглабалістаў. Ніхто не перашкаджае працаваць", — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, пытанне правядзення саміту ўжо даўно наспела, каб высветліць, "ёсць або няма арганізацыі".
"Сабралі людзей — гэта вялікая справа", — адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы. Звяртаючыся да Нурсултана Назарбаева, ён таксама выказаў задавальненне ўзроўнем развіцця адносін паміж Беларуссю і Казахстанам. У сваю чаргу Прэзідэнт Казахстана сказаў: "У нас вельмі добрыя даверныя адносіны як у палітыцы, так і ў эканоміцы". Паводле яго слоў, усе ранейшыя дамоўленасці актыўна рэалізуюцца.