Мінску — вуліцу Быкава
30 маладых людзей пашытхаваліся ўздоўж вуліцы Ульянаўскай са сцягамі кампаніі «Гавары праўду» і сімвалічнымі шыльдамі з нумарамі дамоў і новай назвай вуліцы. На акцыі прысутнічалі Уладзімір Някляеў, старшыня непрызнаванага ўладамі Саюза пісьменнікаў Алесь Пашкевіч, паэт Генадзь Бураўкін. Выпадковым мінакам актывісты «Гавары праўду» раздавалі кнігі і дыскі з творамі Быкава.
© Фота Юліі Дарашкевіч
© Фота Юліі Дарашкевіч
© Фота Юліі Дарашкевіч
© Фота Юліі Дарашкевіч
© Фота Юліі Дарашкевіч
—Тое, што мы сёння арганізавалі — не палітычная акцыя — гэта наш агульных маральны абавязак. Васіль Быкаў — гонар нашай нацыі — заявіў падчас імправізаванага мітынгу Уладзімір Някляеў.
На пытанне ці не баіцца Уладзімір Някляеў, што яго ўдзел у акцыі можа быць расцэнены як фальстарт агітацыйнай кампаніі, паэт яшчэ раз падкрэсліў, што гэтае мерапрыемства мае такое ж дачыненне да яго жадання стаць прэзідэнтам, як ён да палётаў у космас.
Пасля акцыі Някляеў адправіўся ў Мінскі гарсавет, каб перадаць лісты 57 дэпутатам. У лістах заклік зрабіць выбар на карысць перайменавання вуліцы і просьба падтрымаць 100 тысяч грамадзянаў, якія ўжо падпісаліся за вуліцу Быкава.
У той час пакуль Уладзімір Някляеў перадаваў лісты была затрымана машына з актывістамі «Гавары праўду». Супрацоўнікі ДАІ спрабавалі агледзець машыну, у якой актывісты вывозілі з акцыі шыльды з партрэтамі Быкава. Пасля таго, як кіроўца адмовіўся выходзіць з машыны, на месцы канфлікту з’явіліся супрацоўнікі міліцыі, затым пад’ехаў АМАП. Аднак Уладзімір Някляеў разам з журналістамі пасля наведвання Мінскага гарсавета якраз паспелі падыйсці да затрыманай машыны. Канфлікт з супрацоўнікамі ДАІ вырашыўся за некалькі хвілінаў: абыйшлося без вобшуку машыны, аднак быў складзены пратакол за парушэнне правілаў дарожнага руху. Кіроўца прызнаў сябе вінаватым, падпісаў пратакол і спакойна з’ехаў.
- Жадаю вам новага галоўнакамандуючага, - выгукнулі на развітанне актывісты «Гавары праўду».
- Дай бог! — пагадзіўся супрацоўнік ДАІ.
НШ