Лукашэнка: Расія павінна разумець, што Беларусь з'яўляецца незалежнай дзяржавай
Расія павінна разумець, што Беларусь з’яўляецца незалежнай дзяржавай, і будаваць адносіны зыходзячы з гэтага, заявіў Аляксандр Лукашэнка 20 кастрычніка на
На пытанне, ці не з’яўляецца інтэнсіфікацыя кантактаў з Літвой і ЕС вынікам націску з боку Расіі, прэзідэнт Беларусі адказаў: «Мы не вельмі падобныя на людзей, якім можна штосьці дыктаваць з боку суседзяў. Тое, што ў нас ідзе інфармацыйная сварка, і асобныя кіраўнікі ў Расіі пачынаюць даваць ацэнкі, — гэта іх праблема. Мы ў гэтым не ўдзельнічаем».
Паводле слоў Лукашэнкі, ён катэгарычна забараніў беларускім чыноўнікам даваць нейкія публічныя ацэнкі таму, што адбываецца. «Бо нас гэта не хвалюе», — растлумачыў ён.
«Але гэтая спрэчка дробная наклала свой адбітак на некаторыя праекты, — працягнуў прэзідэнт. — Ну, Бог з імі! Не Расія, дык хтосьці іншы, Літва тая ж, прыйдзе інвеставаць у тыя праекты, куды не хацела інвеставаць Расія».
У той жа час Лукашэнка выказаў упэўненасць, што
Таццяна Каравянкова, БелаПАН