Прэзідэнт Літвы наведае Беларусь з рабочым візітам

Источник материала:  

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 20 кастрычніка правядзе сустрэчу з Прэзідэнтам Літвы Даляй Грыбаўскайтэ, якая будзе знаходзіцца ў Беларусі з рабочым візітам.

Плануецца, што перагаворы кіраўнікоў дзяржаў пройдуць у вузкім і пашыраным складах. Асноўнай іх тэмай стане развіццё гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Прэзідэнты таксама абмяняюцца меркаваннямі па актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня. Акрамя таго, плануецца, што па выніках перагавораў будзе падпісаны шэраг двухбаковых дакументаў.

Прэзідэнт Беларусі ў рамках афіцыйных візітаў наведваў Літву ў 1995 і 2009 гадах. У верасні 2009 года ў ходзе візіту ў Вільнюс кіраўнік беларускай дзяржавы запрасіў Прэзідэнта Літвы наведаць з візітам у адказ нашу краіну.

Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь і БЕЛТА.

←В Минск прибыла делегация Липецкой области

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика