Baltic Surveys: Перад выбарамі беларусы выказваюцца за новага чалавека
Літоўская кампанія Baltic Surveys зладзіла ў Беларусі вялікае перадвыбарнае апытанне. Яно прынесла цікавыя і часам неспадзяваныя вынікі. Напрыклад, 18,8% беларусаў лічаць, што ёсць вялікая розніца паміж рэчаіснасцю і тым, што пра яе паказваюць і распавядаюць, а 14,6% прытрымліваюцца думкі, што Беларусь пазычае зашмат грошай за мяжой.
46% рэспандэнтаў цэняць меркаванне Аляксандра Лукашэнкі больш за думкі іншых палітыкаў і грамадскіх дзеячаў. Пры гэтым рэйтынг даверу Аляксандра Мілінкевіча складае 4,5%, Уладзіміра Някляева — 3%, Анатоля Лябедзькі — 1,6%… Каля 1% беларусаў назвалі лідарам «Гавары праўду!» Ніла Гілевіча, а 56,7% не здолелі адказаць, хто ж кіруе гэтай кампаніяй, нават калі ім паказалі спіс з прозвішчамі.
Электаральныя настрой краіны Еўрарадыё абмеркавала з дырэктарам літоўскай сацыялагічнай кампаніі Baltic Surveys Расай Алішаўскене.
Еўрарадыё: Якія галоўныя змены адбываюцца апошнім часам у электаральным настроі беларусаў?
Раса Алішаўскене:
Еўрарадыё: Як змянілася стаўленне людзей да афіцыйных асобаў? Да чыноўнікаў, якія ў сучаснай Беларусі атаясамліваюць адміністрацыйны рэсурс?
Раса Алішаўскене: Вынікі даследавання сведчаць, што электарат не бачыць нікога з чыноўнікаў у якасці замены Аляксандру Лукашэнку. Праблема ў тым, што, у адрозненне ад шмат якіх іншых краінаў, у Беларусі няшмат прозвішчаў, якія было б лёгка пазнаць. Акрамя прэзідэнта і прэм’ера, у прынцыпе, нікога і няма. А нават калі і прыгадаюць каго, дык лічаць іх простымі выканаўцамі і не звязваюць іх з палітычнай дзейнасцю, не бачаць у іх асобах лідараў.
Еўрарадыё: У адказ на пытанне «Меркаванне каго з пералічаных ніжэй беларускіх палітыкаў, бізнесменаў, грамадскіх дзеячаў для Вас мае найбольшае значэнне» больш за 10% галасоў набралі толькі трое: А. Лукашэнка, С. Сідорскі і Філарэт…
Раса Алішаўскене: Сідорскі мае такі рэйтынг толькі таму, што займае афіцыйную пазіцыю. Людзі арыентуюцца не на асобу, а менавіта на высокую пасаду. І заўважце: мы не пыталіся, за каго б людзі прагаласавалі, — бо тады б выбар вельмі залежаў ад людзей, названых у спісе. Ёсць іншыя паказчыкі: давер, ацэнка працы чалавека і іншыя. І па ўсіх гэтых паказчыках не бачна ні папулярных, ні хаця б пазнавальных чыноўнікаў.
Еўрарадыё: А ці пазнавальная сёння апазіцыя?
Раса Алішаўскене: Сітуацыя вельмі падобная: людзі мала ведаюць прозвішчы апазіцыйных палітыкаў, і гэта іх вялікая праблема. Самы вядомы пакуль што Мілінкевіч, але гэта тлумачыцца яго ўдзелам у мінулых выбарах. І гэта не абавязкова значыць, што ён атрымлівае шмат падтрымкі. Да іншых палітыкаў няма негатыўнага стаўлення, але не хапае і пазітыўнага: іх прозвішчы папросту не чулі, а калі і чулі — дык не ведаюць, чым гэтыя людзі займаюцца.
Еўрарадыё: Калі аналізаваць негатыўны рэйтынг…
Раса Алішаўскене: …дык высветліцца, што з непрыязнасцю людзі ставяцца да тых жа дзеячаў, каго іншыя рэспандэнты ацанілі станоўча. І наадварот: калі чалавека ведаюць мала, дык ён не выклікае ніякіх эмоцыяў. Першасная тут шырокая пазнавальнасць. І яшчэ цікава, што найбольшую непрыязнасць паводле вынікаў апытання ў людзей выклікалі Зянон Пазняк і Станіслаў Шушкевіч.
Еўрарадыё: Як змяняецца напярэдадні выбараў рэйтынг прэзідэнта і найбольш заўважных беларускіх палітыкаў?
Раса Алішаўскене: Электаральная падтрымка прэзідэнта
І калі мы задаем перад выбарамі ўскоснае пытанне «Хацелі б вы, каб краінай кіраваў той лідар, які займаецца гэтым цяпер, ці абралі б
Еўрарадыё: А што да іншых палітыкаў?
Раса Алішаўскене: Блізка да Аляксандра Лукашэнкі ніхто не падбіраецца. Ваганні рэйтынгаў іншых палітыкаў нязначныя, на ўзроўні статыстычнай хібы.
Эканамічны крызіс? А, можа, так і трэба?
Еўрарадыё: Даволі вялікі блок пытанняў быў прысвечаны кампаніі «Гавары праўду!».
Раса Алішаўскене: Найперш нас цікавіла, ці ведаюць людзі пра гэтую кампанію. І тут ёсць пэўныя зрухі: каля 20% ад агульнай колькасці апытаных пра яе чулі. А раней было 10–12%, то бок тут ёсць рост. Але стаўленне да кампаніі супярэчлівае. Калі мы пыталіся, як рэспандэнты ставяцца да праблемаў, які ўзнікаюць у кампаніі «Гавары праўду», людзі не падтрымалі захадаў, якія прымаюцца супраць «някляеўцаў». Выказалі падтрымку кампаніі маладыя людзі, гарадскія жыхары і, што дзіўна, чыноўнікі і людзі, якія працуюць у дзяржаўным сектары.
Еўрарадыё: Як на электаральным настроі людзей адлюстраваліся падзеі, што адбыліся ў Беларусі за апошні год?
Раса Алішаўскене: Беларусь — не такая ўжо ізаляваная краіна. Адным з асноўных фактараў уплыву на настроі людзей не толькі тут, але і шмат у якіх краінах па ўсім свеце з’яўляецца эканамічны крызіс. Але ў адрозненне ад краінаў Балтыі, уплыў крызісу на настрой людзей у Беларусі адбыўся мякчэй. Не было такога шоку. І беларусы, як больш цярплівы народ, вельмі хутка прызвычаіліся да наступстваў крызісу.
Еўрарадыё: Дык што ж тады турбуе беларусаў?
Раса Алішаўскене: Самымі вострымі застаюцца сацыяльныя пытанні: узровень жыцця, працоўныя месцы, ахова здароўя. Гэта ўсё звязана з крызісам, але толькі ўскосна. Беларусаў турбуе, што даражэе жыццё. Але ва ўсіх краінах людзям падаецца, што жыццё даражэе, хаця статыстыка часам паказвае адмоўнае.
Іншая справа — тое, як праблемы, з якімі сутыкаюцца беларусы, уплываюць на настрой людзей. У іх нараджаецца апатыя і няўпэўненасць. Яны вагаюцца: хочуць і пэўнасці, і пераменаў. Але не бачаць сілаў, якія б адпавядалі гэтым запытам. І з апытання вынікае: калі да даты выбараў людзі не ўбачаць кандыдата, які будзе атаясамліваць упэўненасць, яны папросту не пойдуць галасаваць.
Еўрарадыё: Што новага ў настроі беларусаў?
Раса Алішаўскене: Зусім новае — тое, што людзі пачалі выказвацца за нармальныя адносіны з Расіяй. Раней з Расіяй было ўсё зразумела, і падавалася, што адносіны добрыя надоўга. Людзі вельмі разгубленыя з нагоды ўнутранай палітыкі Беларусі — гэта асноўнае.
Еўрарадыё