Аляксандр Мілінкевіч: Па
Лідэру Руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч адказвае пра магчымасць удзелу ў прэзідэнцкіх выбарах.
«Наша Ніва»: Дык сапраўды можаце не ўдзельнічаць у выбарах?
Аляксандр Мілінкевіч: Гэта будзе вырашацца пазней. Пакуль яшчэ і выбары не прызначылі. А размовы пра тое, што Мілінкевіч вагаецца ці не вызначыўся, заўчасныя. Зразумейце, мяне не цікавяць ні пасады, ні крэслы. Больш важна мець адказнасць за лёс краіны. Ісці на выбары з агульнай стратэгіяй іншай Беларусі.
«НН»: Але праблемы насамрэч ёсць?
АМ: Праблем шмат. Напрыклад, выбараў няма, але іх, хутчэй за ўсё, і не будзе. Адсутнічае еднасць унутры нацыянальных сілаў. Зараз па гэтаму пытанню праводжу кансультацыі, як унутры блоку БНБ, так і
«НН»: А дамовіцца з БХД яшчэ магчыма?
АМ: Калі ўсе будуць адказнымі, то магчыма. Гэта адпавядае інтарэсам краіны. Страчаны час, але яшчэ не згубленыя ўсе магчымасці. Яднанне будзе залежыць ад нас.
«НН»: У «Хросным бацьку» не прапаноўвалі зняцца?
АМ: Не, і, думаю, што не прапануюць.
«НН»: А каб прапанавалі?
АМ: Па чужых сцэнарах я не гуляю. Сцэнар павінен быць беларускім.
«НН»: Колькі чалавек можа сабраць неабходныя для рэгістрацыі 100 тысяч подпісаў?
АМ: Адзін, ці максімум два апазіцыянеры. Для дасягнення такой мэты неабходна 3 тысячы чалавек, не менш. Бо частка не збірае, іншая не ўмее. Працуем у гэтым накірунку.
Гутарыў ЗП