Януковіч: Украіна хоча быць мостам між ЕС і Беларуссю

Источник материала:  
09.07.2010 17:12 — Новости Политики
Украіна гатовая садзейнічаць збліжэнню Беларусі і Еўрасаюза. Пра гэта 9 ліпеня на сустрэчы ў Кіеве са старшынёй Еўрапейскае Рады Херманам Ван Рампёем заявіў украінскі прэзідэнт Віктар Януковіч, паведамляюць украінскія СМІ.

«Украіна гатовая выступіць у гэтым пытанні своеасаблівым мостам»,- сказаў Януковіч. Паводле яго слоў, збліжэнне Мінска і Бруселя і «ўмацаванне еўрапейскага вектара ў знешняй палітыцы Беларусі, інтэграцыя беларускай эканомікі ў рынак ЕС адпавядае нацыянальным інтарэсам Украіны».

Януковіч мяркуе, што наладзіць дыялог паміж Беларуссю і Еўропай дапаможа пілотны праект, які прапаноўвае Украіна па развіцці Крыма ў межах ініцыятывы ЕС «Усходняе партнёрства».

Варта зазначыць, што 8–9 ліпеня ў Мінску з візітам знаходзіцца еўракамісар па пытаннях пашырэння і Еўрапейскай палітыкі добрасуседства Штэфан Фюле.


Марына Рахлей, БелаПАН

←«Выбары — гэта дэмакратычная пячатка на міжнародным пашпарце Беларусі»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика