Мядзведзеў заклікаў Беларусь «не ствараць такіх сітуацый»

Источник материала:  
25.06.2010 20:39 — Новости Политики

Мядзведзеў заклікаў Беларусь «не ствараць такіх сітуацый»

Дзмітрый Мядзведзеў разлічвае, што Беларусь будзе «дакладна выконваць свае абавязацельствы» ў газавай сферы. Пра гэта прэзідэнт Расіі, які знаходзіцца ў Канадзе, заявіў 25 чэрвеня падчас відэаканферэнцыі з удзелам старшыні праўлення «Газпрома» Аляксея Мілера. Фрагменты мерапрыемства паказаў канал «Вести 24».

«Добра, што канфлікт уладжаны, таму што заўсёды правільна завяршаць такога кшталту мерапрыемствы як мага хутчэй, — сказаў Мядзведзеў. — Беларускі бок расплаціўся. Гэта добра. Хаця дзеля справядлівасці трэба прызнаць, што ім гэта трэба было зрабіць раней, а не ствараць праблемы, збіраць даўгі і ў канчатковым выніку не ствараць такіх сітуацый».

«Я спадзяюся, што яны будуць больш абачлівыя і будуць дакладна выконваць свае кантрактныя абавязацельствы», — заявіў расійскі кіраўнік.

Як паведаміў журналістам Аляксей Мілер, дасягнуты дамоўленасці аб стаўцы транзіту расійскага газу цераз Беларусь на 2010 год. «Ёсць дамоўленасці, але дакументы пакуль не падпісаны», — сказаў Мілер, якога цытуе РІА Новости.

Паводле яго слоў, транзіт у Еўропу цераз беларускую тэрыторыю ажыццяўляецца ў поўным аб’ёме.

25 чэрвеня на нарадзе з урадам, якая была прысвечана супрацоўніцтву з КНР, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што дае Маскве суткі на пагашэнне ў поўным аб’ёме запазычанасці за транзіт газу.

«Яшчэ раз папярэджваю ўрад: нявыплата «Газпромам» у поўным аб’ёме паслуг у найбліжэйшыя суткі павінна прывесці да спынення ўсялякіх паслуг для Расійскай Федэрацыі па транспарціроўцы вуглевадароднай сыравіны — нафты і газу», — сказаў Лукашэнка.


Дзмітрый Уласаў, БелаПАН

←Лебедько интересуется у правительства, что за друзья дали деньги на оплату долга за газ

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика