Лукашэнка нарэшце сустрэнецца з Мядзведзевым

Источник материала:  
Лукашэнка нарэшце сустрэнецца з МядзведзевымУ рамках падрыхтоўкі сустрэчы на найвышэйшым узроўні 7 чэрвеня адбылася тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі і Дзмітрыя Мядзведзева. Паводле звестак прэс-службы беларускага прэзідэнта, бакі вызначылі «прыкладны пералік пытанняў», які плануецца абмеркаваць на сустрэчы.Чакаецца, што гаворка пойдзе пра функцыянаванне Мытнага саюза і перспектывы стварэння Адзінай эканамічнай прасторы трох краін.

Плануецца абмеркаваць таксама «шэраг іншых актуальных пытанняў парадку дня двухбаковага беларуска-расійскага супрацоўніцтва».

Бакі дамовіліся «даручыць віцэ-прэм`ерам урадаў, якія курыруюць пытанні Мытнага саюза, падрыхтаваць да сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў розныя кампрамісныя варыянты вырашэння праблем, што стрымліваюць эфектыўнае функцыянаванне гэтага саюза і стварэнне АЭП».

«Лідэры Беларусі і Расіі адзіныя ў меркаванні, што маючая адбыцца сустрэча павінна быць максімальна канкрэтнай і выніковай. Яна заклікана стаць важным імпульсам у развіцці інтэграцыйных працэсаў з удзелам нашых краін», — гаворыцца ў паведамленні.

Як паведамляе прэс-служба Крамля, размова адбылася па ініцыятыве беларускага боку. Падчас размовы «была пацверджана дамоўленасць прадоўжыць абмеркаванне пытанняў фарміравання Мытнага саюза ў святле рашэнняў, прынятых Расіяй і Казахстанам падчас пасяджэння Вышэйшага органа МС на ўзроўні кіраўнікоў урадаў у Санкт-Пецярбургу 21 мая гэтага года».

21 мая ў Санкт-Пецярбургу кіраўнікі ўрадаў Расіі, Беларусі і Казахстана па выніках шматгадзінных перамоў не змаглі ўрэгуляваць спрэчкі аб набыцці моцы Мытнага кодэкса з 1 ліпеня гэтага года.

Прэм`ер-міністр Расіі Уладзімір Пуцін адзначыў тады, што рознагалоссі тычыліся аўтамабільнай і авіяцыйнай прамысловасці, мытных пошлін, увозу тавараў фізічнымі асобамі для ўласных патрэб.

Пуцін паведаміў, што апошняя пазіцыя адчувальная для Казахстана, аўта- і авіяпрам — для Расіі, у той час як для Беларусі адчувальным пытаннем з`яўляюцца ўвазныя мытныя пошліны.

Прэм`ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі удакладніў, што гаворка ідзе пра пошліны на нафту і нафтапрадукты.

«Для ўзгаднення значных эканамічных пазіцый, такіх як аўтапрам, авіяцыя, тавары, якія завозяць грамадзяне для асабістага спажывання, мытныя вывазныя пошліны, — па іх прадоўжым кансультацыі самым найбліжэйшым часам. Гэта пытанне сур`ёзнае, і ў ім не павінна быць мітусні», — сказаў Пуцін.

Роўна праз тыдзень у Санкт-Пецярбургу прэм`ер-міністры Расіі і Казахстана дамовіліся ўвесці Мытны кодэкс Мытнага саюза на двухбаковай аснове. Дакумент адкрыты для падпісання Беларуссю. Кіраўнік беларускага ўрада на перамовы не прыбыў. Уладзімір Пуцін заявіў, што Расія і Казахстан будуць уступаць у СГА ўдвух, калі Мінск не далучыцца да дагавораў Мытнага саюза.

1 чэрвеня на сустрэчы з першым віцэ-прэм`ерам Расіі Ігарам Шувалавым, які ўзначальвае камісію Мытнага саюза, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што «Беларусь можа пайсці на кампрамісныя рашэнні ў Мытным саюзе пры ўмове раўнапраўных і паважлівых адносін з боку іншых удзельнікаў».

Як паведаміў Шувалаў, прэзідэнт Расіі накіраваў яго ў Мінск для таго, каб у рабочым ключы абмеркаваць усе магчымыя наступствы рашэнняў па фарміраванні Мытнага саюза, а таксама праінфармаваць беларускі бок аб пазіцыі Расіі, у тым ліку па пытанні збірання экспартных пошлін. «Мае інструкцыі такія: знайсці магчымыя развязкі, каб мы маглі рухацца далей па шляху інтэграцыі», — заявіў Шувалаў.
←Белоруссия будет третьей

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика