Беларускiм юрыдычным асобам забаранiлi называць сябе лепшымi i адзiнымi
Мiнiстэрства юстыцыi Беларусi змянiла патрабаваннi да назваў юрыдычных асобаў, прыняўшы пастанову № 31 "Аб унясеннi дапаўненняў i змяненняў у пастанову Мiнiстэрства юстыцыi ад 5 сакавiка 2009 г. № 20", паведамiлi карэспандэнту БЕЛТА ў ведамстве.
Згодна з пастановай юрыдычным асобам забараняецца мець назвы, дзе ёсць словы ў найвышэйшай ступенi параўнання, якiя даюць магчымасць пазiцыянаваць гэту юрыдычную асобу ў якасцi лiдара пэўнай галiны (сферы дзейнасцi). Да такiх слоў належаць "лепшы", "першы", "адзiны" i аналагiчныя iм.
Акрамя таго, узгадненне назваў юрыдычных асобаў, у якiх ёсць назвы ўжо iснуючых структур, будзе праводзiцца толькi з дазволу апошнiх. Так, напрыклад, назва ТАА "Атлант-Брэст" будзе ўзгоднена толькi з дазволу ЗАТ "Атлант".
У Мiнюсце адзначаюць, што пастанова прынята для ўдасканалення працэсу выбару назваў навастворанымi суб'ектамi гаспадарання, а таксама недапушчэння нядобрасумленнай канкурэнцыi i парушэння правоў ужо iснуючых юрыдычных асобаў.