Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць да прагматычных адносін з Расіяй

Источник материала:  
04.05.2010 21:47 — Новости Политики
«Апошнім часам расійскае кіраўніцтва захацела выбудаваць з Беларуссю абсалютна прагматычныя адносіны, — заявіў беларускі кіраўнік 4 мая ў штогадовым інтэрв"ю агенцтву Рэйтэр. — Ну, мы да гэтага гатовыя. Але гэты прагматызм не павінен нішчыць усё тое, што назапашана на сённяшні дзень. А мы зрабілі нямала і не толькі з цяперашнім кіраўніцтвам Расіі, але і з ранейшым кіраўніцтвам Расійскай Федэрацыі. І гэта задавальняе і беларусаў, і расіян».

«Калі расіяне, у бухгалтэрыі палічыўшы, убачылі, што яны ўжо надта тут ствараюць вялікія выгады для беларускага народа, то я павінен сказаць, што гэта няправільны разлік. Гэта крывабокі, аднабокі прагматызм. Такога прагматызму быць не павінна», — сказаў Лукашэнка.

Фрагменты інтэрв"ю былі паказаныя па беларускіх тэлеканалах.


БелаПАН

←Беларусь адмаўляе ў экстрадыцыі Бакіева

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика