Лукашэнка: Нічога бясплатна не аддадзім
«Што тычыцца дыпламатычнага, палітычнага ўзроўню, то тут адбыліся кантакты на ўсіх узроўнях і нават на ўзроўні прэзідэнта, якога вы так не любіце і не ўспрымаеце на Захадзе з асобнымі палітыкамі. Я не буду называць, вы добра аб гэтым інфармаваныя», — сказаў Лукашэнка.
Паводле яго слоў, у Беларусі з Захадам «па лініі бізнесу» выбудоўваюцца вельмі добрыя адносіны. «У нас па лініі фінансава-крэдытных інстытутаў неблагія адносіны, — адзначыў Лукашэнка. — Я маю на ўвазе Міжнародны валютны фонд, Сусветны банк, Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця, рознага кшталту фонды, якія як інвестуюць, так і аказваюць бязвыплатную падтрымку нашай дзяржаве па многіх напрамках».
«Можа быць, Захаду хацелася б тут больш хутка правесці прыватызацыю. Не толькі Захаду ў дадзеным выпадку, але і Усходу, — мяркуе беларускі кіраўнік. — На што я заўсёды гаварыў: мы не супраць, але ў нас ёсць нацыянальны інтарэс, і нічога бясплатна не аддадзім».«Каму гэты тэзіс падабаецца? Напэўна, не ўсім, — сказаў Лукашэнка. — Абсалютна мы не супраць, нармальны працэс, але за добрыя грошы, на рыначных умовах, і ніякага шарлатанства і карупцыйнай прыватызацыі ў Беларусі не было і не будзе. Таму, відаць, і гэты фактар раздражняе нашых заходніх партнёраў, і яны нас папракаюць ў павольных тэмпах рэфармавання эканомікі і, канкрэтызую, прыватызацыі дзяржаўнай уласнасці».
БелаПАН