Бераставіца: былога кандыдата ў дэпутаты выклікаюць у суд

Источник материала:  

Сёньня Алег Рамашкевіч атрымаў позву з раённага суду зьявіцца 28 красавіка а 9:30.

Па якой справе, ў позьве не ўдакладняецца. Праўда, Алег Рамашкевіч, сябра БСДП (Грамада), згадвае, што падчас выбарчай кампаніі міліцыянты двойчы складалі на яго рапарт за тое, што ягоныя ўлёткі былі расклеены ў неадпаведных месцах.

Сам жа Алег Рамашкевіч, зьвяртаўся ў ЦВК са скаргай, што ў Вялікай Бераставіцы ўлады не падрыхтавалі адпаведных месцаў для расклейваньня агітацыйных матэрыялаў.
←Официальные итоги местных выборов огласят 30 апреля

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика