Палітпрызыўніка з БХД зарэгістравалі кандыдатам у дэпутаты

Источник материала:  

Палітычнага прызыўніка з Гомля, актывіста Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Яўгена Якавенку зарэгістравалі кандыдатам у дэпутаты Гомельскага абласного Савета. 

 Як паведамілі Яўгену ў выбарчай камісіі, сёння было прынятае рашэнне зарэгістраваць усіх трох кандыдатаў, што балатуюцца па выбарчай акрузе Якавенкі. Разам з актывістам БХД за мандат будуць змагацца прадстаўнік партыі “Справядлівы свет” спадар Сякерка і чыноўнік, кіраўнік Гомельскага абласнога аддзялення чыгункі спадар Удодаў.  

Яўген Якавенка падаваў таксама дакументы на рэгістрацыю кандыдатам у дэпутаты Гомельскага гарсавета. Пра рашэнне  камісіі на гэты конт актывісту пакуль не паведамілі.  

Нагадаем, на Яўгена Якавенку завялі крымінальную справу нібыта за ўхіленне ад вайсковага прызыву  і прынялі ўчора меры стрымання  – падпіску аб нявыездзе. 

←Лацінаамэрыканская альтэрнатыва Аляксандра Лукашэнкі

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика