Канстытуцыя падвышанай “гнуткасьці”
15.03.2010
—
Новости Политики
15 сакавіка 1994 году дэпутаты Вярхоўнага Савету XII скліканьня прынялі першы Асноўны закон у гісторыі сувэрэннай Беларусі — Канстытуцыю. Ці не галоўная адметнасьць таго дакумэнту ў тым, што ў выніку працяглых спрэчак краіна ўсё ж стала прэзыдэнцкай рэспублікай.Але некаторыя ўдзельнікі тых падзеяў дагэтуль перакананыя: 16 гадоў таму была зробленая гістарычная памылка, а канстытуцыю, якая некалькі разоў перапісвалася пад палітычныя патрэбы першага прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі, наўрад ці можа назваць адпаведнай дэмакратычным стандартам.
Дзеля стварэньня праекту новай канстытуцыі была заснаваная спэцыяльная парлямэнцкая камісія, у якую ўвайшлі больш за 70 дэпутатаў. Аднак неўзабаве распрацоўнікі падзяліліся на дзьве каманды: праўладную групу ўзначалiў Васіль Шаладонаў, апазыцыйную — Віктар Ганчар. Больш за год групы працавалі паасобку, аднак у выніку зноў аб’ядналіся – стала відавочна, што мэты перасьледуюцца падобныя, хоць і пад розных людзей “на выхадзе”.
За канчатковы праект канстытуцыі Вярхоўны Савет галасаваў 15 сакавіка 1994 году. З 307 прысутных у Авальнай залі ў галасаваньні ўзялі ўдзел 250 дэпутатаў. Новы Асноўны закон падтрымалі 236 чалавек, 6 выказаліся супраць, 8 устрымаліся. Экс-дэпутат Вярхоўнага Савету Алег Трусаў кажа, што ў яго дома дагэтуль ляжыць прыгожы каляровы блянк таго галасаваньня – разам з калегамі з фракцыі БНФ ён працэдуру Чаму мы былі супраць? Таму што ведалі: гэта прывядзе да дыктатуры...
праігнараваў:Чаму мы былі супраць? Таму што ведалі: гэта прывядзе да дыктатуры...
“Канстытуцыя прымалася не зусім законна – так званымі пайменнымі бюлетэнямі. Беларусь была апошняй постсавецкай кранай, якая марудзіла з інстытутам прэзыдэнцтва. І ніяк не маглі прыхільнікі прэзыдэнцтва набраць 2/3 галасоў – супраць былі камуністы і апазыцыя БНФ. Чаму мы былі супраць? Таму што ведалі: гэта прывядзе да дыктатуры. І тады Кебіч, ягоная каманда прыдумалі пайменныя бюлетэні, галасавалі тыдзень. Прыхільнікаў Кебіча запрашалі ў кабінэт, дзе яны мусілі галасаваць так, каб гэта бачылі. І потым ужо кідалі бюлетэні ў скрыню. Таму 50 чалавек, у тым ліку і я, бюлетэняў у скрынку ня кідалі. То бок забралі паперкі, але не галасавалі ні “за”, ні “супраць”. Ну і, на жаль, тое, што потым здарылася, паказала: мы мелі рацыю. Бо, каб мы пакінулі парлямэнцкую рэспубліку, цяпер жылі б на ўзроўні Літвы. А магчыма, ужо ўступілі б у Эўразьвяз – у нас стартавыя ўмовы былі ня горшыя”.
Цягам больш чым 3-гадовай падрыхтоўкі праекту Асноўнага закону жорсткія спрэчкі вяліся па адным з самых канфліктных момантаў: ці мэтазгодна ўводзіць у Беларусі прэзыдэнцкую форму кіраваньня? За парлямэнцкую рэспубліку выступалі дэпутаты фракцыі БНФ на чале зь Зянонам Пазьняком і камуністы, астатнія ж спадзяваліся рэалізавацца пры прэзыдэнцкай уладзе – не сакрэт, што новую канстытуцыю рухалі наперад пад кандыдатуру тагачаснага прэм’ера Вячаслава Кебіча. Аднак адміністрацыйны рэсурс не спрацаваў: хоць Беларусь з парлямэнцкай ператварылася ў прэзыдэнцкую, але праз чатыры зь лішкам месяцы прэзыдэнтам стаў ня Кебіч, а змагар з карупцыяй Аляксандар Лукашэнка.
Дэпутат Вярхоўнага Савету XII скліканьня Леанід Сініцын згадвае: асабіста ён асэнсавана галасаваў за інстытут прэзыдэнцтва. Сініцын перакананы, што тагачасныя Бо ўсе кіраваліся адным і тым жа матывам – на той момант была неабходная моцная ўлада...
падзеі разгортваліся цалкам лягічна:Бо ўсе кіраваліся адным і тым жа матывам – на той момант была неабходная моцная ўлада...
“Вядома, і гэта было адзіным правільным рашэньнем на той час. Калі зараз паглядзець на ўсе краіны СНД, якія выбралі прыблізна такую ж мадэль, то там ёсьць эфэкт. У Беларусі эфэкт таксама відавочны. Бо ўсе кіраваліся адным і тым жа матывам – на той момант была неабходная моцная ўлада, пытаньне перадусім ставілася менавіта так. Магчыма, нейкія выдаткі ўва ўсім ёсьць – не бяз гэтага, але моцная ўлада была патрэбная, і яна цалкам рэалізавалася. Далей як будзе разьвівацца сытуацыя – гэта ўжо час пакажа”.
Менавіта Леанід Сініцын стаў ключавой фігурай у перадвыбарным штабе Аляксандра Лукашэнкі, прыклаўшы нямала намаганьняў дзеля яго перамогі. Падчас раздачы партфэляў Сініцын быў прызначаны кіраўніком першай адміністрацыі прэзыдэнта. І хоць празь некалькі гадоў ягоныя шляхі з босам разышліся, у тым, што Беларусь за прамінулыя гады атрымала тое, на што і разьлічвала, ён не сумняецца:
“Так, думаю, што сваё дзяржава атрымала. Беларусь зьдзейсьнілася як дзяржава: стабільнасьць у краіне. Ужо ніхто не сумняецца, што гэта эўрапейская дзяржава. Таму, натуральна, усё атрымалася, паколькі прыняцьцю той канстытуцыі надавалася вельмі вялікае значэньне. Бясспрэчна, што ўжо пазьнейшыя карэляцыі зрабілі Асноўны закон больш жорсткім, даўшы больш паўнамоцтваў выканаўчай уладзе, прэзыдэнту, але ў цэлым гэта нават станоўча адбілася на ўсталяваньні сувэрэнітэту краіны, на прызнаньні нашай дзяржавы ў сьвеце. Таму мой адказ станоўчы”.
101 са 146 артыкулаў будучай Канстытуцыі былі прынятыя ў той час, калі Вярхоўным Саветам кіраваў Станіслаў Шушкевіч. Але ў студзені 1994-га Шушкевіча зьнялі з пасады і справу да лягічнага канца даводзіў Мечыслаў Грыб. Пры Грыбу былі прынятыя толькі 7 артыкулаў, астатнія 38 пад ціскам амбіцыйных “маладых ваўкоў” у мэтах “эканоміі часу” ухвалілі “оптам”. А ўжо 15 сакавіка 1994 году Мечыслаў Грыб паставіў свой подпіс пад Асноўным законам Рэспублікі Беларусь. Пасьля гэтага Канстытуцыя некалькі разоў “удасканальвалася” – перадусім каб пашырыць правы выканаўчай улады і дазволіць Аляксандру Лукашэнку кіраваць краінай неабмежаваную колькасьць часу.