Збор подпісаў за вылучэнне Франака Вячоркі прайшоў без праблемаў

Источник материала:  
Збор подпісаў за вылучэнне Франака Вячоркі прайшоў без праблемаў

Без  асаблівых праблемаў прайшоў  збор подпісаў па вылучэнні палітжаўнера Франака Вячоркі кандыдатам у Мазырскі раённы Савет дэпутатаў па Станцыённай выбарчай акрузе №25. 

Сябры ініцыятыўнай групы распавялі, што выбаршчыкі акругі, самі ці праз  сваякоў, знаёмых, дзяцей, што вучацца ў Менску, чулі пра Франака, яго “шлях у салдаты” і ахвотна ставілі свае подпісы. Хаця і не ўсе, некаторыя катэгарычна адмаўляліся.

З размоваў з выбаршчыкамі сябры ініцыятыўнай групы даведаліся, што мясцовае насельніцтва асабліва  цікавяць старыя праблемы – дарогі і праца. Мікрараён “Чыгуначны”, тэрыторыя якога належыць да Станцыённай выбарчай акругі №25, знаходзіцца на заходнім ускрайку Мазыра. Тут асноўным прадпрыемствам, дзе працавала большасць жыхароў мікрараёна,  было  і застаецца ААТ “Мазырдрэў”. Але ўжо некалькі апошніх год  яно знаходзіцца ў стадыі банкрутства. Таму праца ёсць не для ўсіх і не на поўны працоўны тыдзень. 

Выбаршчыкі асабліва заклапочаныя пытаннем  “дзе ўзяць грошы?” для вырашэння сваіх праблемаў. З іх словаў, сродкі, выдаткаваныя на будаўніцтва Лядовага палаца і спартыўна-гульнявыя віды спорту, а таксама тыя, што высвабадзіліся пасля зняцця чарнобыльскіх ільготаў з жыхароў Мазыра і пазбаўлення дзяцей бясплатных абедаў у дзіцячых садках і школах, неабходна накіраваць на мадэрнізацыю прадпрыемстваў, газіфікацыю дамоў і грунтоўнага, а не касметычнага,  рамонту дарог.

Ініцыятыўная група Франака Вячоркі рыхтуецца да падачы дакументаў на рэгістрацыю свайго вылучэнца ў кандыдаты, а таксама і да наступнага этапу выбарчай кампаніі – агітацыі.  

←Указ о государственной поддержке инвалидов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика