Лідзія Ярмошына патлумачыла, чаму не пускаюць у інтэрнаты зборшчыкаў подпісаў

Источник материала:  
Лідзія Ярмошына патлумачыла, чаму не пускаюць у інтэрнаты зборшчыкаў подпісаўАдміністрацыя не пускае дэмакратычных кандыдатаў збіраць подпісы ў студэнцкіх інтэрнатах . 28 лютага падобны выпадак адбыўся з сябрамі ініцыятыўнай групы Уладзіміра Рамановіча – зборшчыкаў подпісаў не пусцілі ў студэнцкія інтэрнаты. У адказ на гэта хрысціянскія дэмакраты паскардзіліся самой Лідзіі Ярмошынай.Распавядае сустрашыня Аргкамітэту партыі Павал Севярынец:

- Аднаго з кандыдатаў хрысціянскіх дэмакратаў па Віцебску Уладзіміра Рамановіча не пусцілі ў студэнцкі інтэрнат на ягонай акрузе. Ён патэлефанаваў у Цэнтральную выбарчую камісію і патрапіў на Лідзію Ярмошыну, якая дзяжурыла ў той час у прыёмнай. Наконт таго, чаго яго не пускаюць, яму было патлумачана, што калі б ён ішоў канкрэтна да кагосьці ў гэтым інтэрнаце, дык яго былі б абавязаны пусціць, а калі ён ідзе вось так, "вообшчэ", то могуць і не пусціць.

Сябры ініцыятыўнай групы Уладзіміра Рамановіча звярнуліся ў гарадскую тэрытарыяльную выбарчую камісіію, але, калі не атрымаюць адказу, маюць намер пісаць у пракуратуру.

←Бабруйскае КДБ цікавіцца, хто спансуе выбары

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика