Наваполацк: Ідэолаг зацікавіўся асобай сябра Партыі БНФ

Источник материала:  
Наваполацк: Ідэолаг зацікавіўся асобай сябра Партыі БНФ

Галоўны ідэолаг “Паліміра” (Наваполацк) спадар Сяргей Брыкун запатрабаваў у кіраўніцтва цэха характарыстыку на супрацоўніка прадпрыемства, сябра Партыі БНФ Уладзіміра Кунцэвіча, які вылучыў сваю кандыдатуру ў гарадскі Савет дэпутатаў.

Кіраўніцтва цэху падало адпаведную паперу. Сам Уладзімір са сваёй характарыстыкай азнаёмлены не быў. Падвышаную цікаўнасць да сваёй асобы з боку аддзела ідэалогіі ён наўпрост звязвае са сваім удзелам у мясцовых выбарах.

-- Падобныя рэчы ў любым выпадку пішуцца пад капірку: “працуе з такога-та году, за час працы зарэкамендаваў сябе…” Нічога новага з такой паперкі пра мяне ідэолага не даведаецца, -- лічыць спадар Уладзімір.

←Лідзія Ярмошына патлумачыла, чаму не пускаюць у інтэрнаты зборшчыкаў подпісаў

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика