Памер усiх вiдаў стыпендый у Беларусi павялiчаны на 5 працэнтаў

Источник материала:  

Памер усiх вiдаў дзяржаўных стыпендый навучэнскай моладзi ў Беларусi з 1 студзеня 2010 года павялiчаны на 5 працэнтаў. Указ аб гэтым № 90 Прэзiдэнт Беларусi падпiсаў 26 лютага.

Так, памер стыпендый для студэнтаў ВНУ складзе ад Br102,5 тыс. да Br164,1 тыс., для навучэнцаў устаноў, якiя забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай i прафесiйна-тэхнiчнай адукацыi, -- ад Br86,1 тыс. да Br137,6 тыс.

Як адзначылi ў прэс-службе, указ прыняты ў мэтах далейшага ўзмацнення сацыяльнай абароны навучэнскай моладзi.

←Сдвиг по фазе

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика