Беларусь i Польшча могуць вырашыць любыя праблемы ў адносiнах

Источник материала:  

Аб гэтым заявiў учора Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка, сустракаючыся ў Кiеве з мiнiстрам замежных спраў Польшчы Радаславам Сiкорскiм, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Хачу падкрэслiць, што памiж Беларуссю i Польшчай няма нiякiх праблем. Хачу, каб вы зыходзiлi з гэтага. Калi ёсць нейкiя непаразуменнi, iнакш iх не назавеш, то мы можам iх вырашыць", — падкрэслiў кiраўнiк беларускай дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў дзвюх краiн "цудоўная гiсторыя адносiнаў" i закладзены добры фундамент на будучае. "У нас шмат добрага ў адносiнах, асаблiва ў сферы эканомiкi, культуры, па iншых напрамках супрацоўнiцтва. І, нягледзячы на тое, што Польшча з'яўляецца членам Еўрапейскага саюза i мае свае абавязацельствы, мы не разбурылi нiводны напрамак супрацоўнiцтва", — сказаў беларускi лiдар. Ён таксама дадаў, што да яго часта звярталiся i польскiя бiзнэсмены, i палiтыкi, i ўсе пытаннi абавязкова вырашалiся з выгадай для абодвух бакоў. "У нас шмат агульных падыходаў, i iх трэба развiваць. Робячы гэта, мы вырашым тыя праблемы, якiя ў нас сёння iснуюць. Мы гэта можам зрабiць", — перакананы Прэзiдэнт.

"У нашых адносiнах ёсць такiя пытаннi, дзе мы бачым шчырую зацiкаўленасць Польшчы ў тым, каб Беларусь была моцнай, магутнай, сучаснай, незалежнай дзяржавай. I гэта галоўнае. Iдучы ад гэтага, мы можам вырашыць любыя праблемы", — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка, адзначыўшы, што "гэтыя праблемы нам навязаны".

"Давайце рухацца ў патрэбным напрамку. Вы аб гэтым не пашкадуеце", — запэўнiў кiраўнiк дзяржавы польскi бок.

Радаслаў Сiкорскi пацвердзiў намер польскага боку вырашыць усе непаразуменнi ў адносiнах Беларусi i Польшчы. Ён лiчыць, што адносiны памiж дзвюма краiнамi маглi б быць значна лепшымi.

Польскi бок гатовы да кампрамiснага пошуку рашэння вакол Саюза палякаў, заявiў Радаслаў Сiкорскi пасля заканчэння сустрэчы з Прэзiдэнтам Беларусi Аляксандрам Лукашэнкам.

"Перакананы, што мы хутка знойдзем прымальнае iнстытуцыянальнае рашэнне, — падкрэслiў Радаслаў Сiкорскi. — Нашы эксперты будуць над гэтым працаваць, i я асабiста буду прымаць удзел". "Мы наладзiм канструктыўны дыялог, каб абодва бакi былi задаволены", — запэўнiў польскi палiтык.

Кiраўнiк МЗС Польшчы выказаў перакананасць, што ўрад Беларусi разумее сiтуацыю i рашэнне, якое задаволiць абодва бакi, будзе знойдзена.

←Энергия бьет ключом

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика