Беларусь i Украiна ўступаюць у новы этап стратэгiчнага партнёрства

Источник материала:  

Такую пазiцыю пацвердзiлi ўчора Прэзiдэнты дзвюх краiн Аляксандр Лукашэнка i Вiктар Януковiч у час сустрэчы ў Кiеве, перадае БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка сказаў, што добра памятае апошнюю сустрэчу ў Мiнску з Вiктарам Януковiчам. "Мы тады аб многiм дамовiлiся. І што б нi гаварылi аб тым, што ўлада iншая прыйшла, але мы рэалiзоўвалi тыя планы i дамоўленасцi", — падкрэслiў кiраўнiк беларускай дзяржавы. Паводле яго слоў, гэта сведчыць аб тым, што ва Украiне — украiнскiя палiтыкi i, хто б нi прыйшоў да ўлады, ён будзе змагацца за Украiну. "Гэта для нас самае галоўнае, што ва Украiне ёсць палiтыкi, якiя будуць дбаць аб Украiне", — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка. "Не трэба тут нiякiх раздзяленняў на Усход, Захад, Поўдзень. Ёсць краiна, ёсць дзяржава з цудоўнымi людзьмi", — дадаў Прэзiдэнт Беларусi.

У сваю чаргу Вiктар Януковiч адзначыў, што ў час апошняй сустрэчы былi зроблены самыя першыя, стратэгiчныя крокi, i пацвердзiў, што закладзеная тады праграма дзеянняў усе гэтыя гады выконвалася. "У нашых адносiнах настае новы этап, i я гатовы разам разгледзець стратэгiчныя напрамкi нашага супрацоўнiцтва, працаваць разам з вамi, каб нашы краiны, эканомiкi развiвалiся, а дружалюбныя адносiны памiж народамi — мацнелi", — сказаў Прэзiдэнт Украiны. "Я нiколi не забуду радзiму маiх продкаў", — дадаў ён.

Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел ва ўрачыстым прыёме з нагоды ўступлення на пасаду нававыбранага Прэзiдэнта Украiны Вiктара Януковiча.

Вiктар Януковiч учора прыняў прысягу Прэзiдэнта Украiны. Новы Прэзiдэнт Украiны падпiсаў ужо свой першы ўказ, якiм скасаваў Сакратарыят Прэзiдэнта Украiны, што iснаваў пры яго папярэднiку Вiктару Юшчанку, заснаваўшы на яго месцы Адмiнiстрацыю Прэзiдэнта. Згодна з указам, узначалiць адмiнiстрацыю Сяргей Лёвачкiн, якому Януковiч даручыў у тыднёвы тэрмiн падрыхтаваць праект палажэння аб адмiнiстрацыi. 38-гадовы Лёвачкiн з'яўляецца народным дэпутатам Украiны VI склiкання i намеснiкам кiраўнiка Партыi рэгiёнаў.

На мерапрыемствы з нагоды iнаўгурацыi новага Прэзiдэнта Украiны ў Кiеў прыбылi больш за сто замежных дэлегацый.

←Энергия бьет ключом

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика