Дэпутатаў Нацыянальнага сходу ў Эўранэсьце ня будзе?

Источник материала:  
Дэпутатаў Нацыянальнага сходу ў Эўранэсьце ня будзе?Эўрапарлямэнт запросіць у Эўранэст 10 назіральнікаў ад беларускай апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці. Гэту навіну распаўсюдзіла сёньня ўвечары брусэльскае выданьне Europolitics.info. Афіцыйнага паведамленьня пра гэта на сайце Эўрапарлямэнту пакуль няма.Як вынікае з паведамленьня, “пасьля доўгіх месяцаў абмеркаваньняў Эўрапейскі парлямэнт ухваліў правілы, якія рэгулююць парлямэнцкую структуру “Усходняга партнэрства” - Эўранэст. На пачатку плянавалася, што ў Эўранэст увойдуць 60 дэпутатаў ад Эўрапарлямэнту і 60 дэпутатаў ад краін-партнэраў, то бок па 10 прадстаўнікоў ад кожнай краіны. 

Аднак некалькі тыдняў таму дакладчык ЭЗ па Беларусі Яцэк Пратасевіч агучыў, што Эўрапарлямэнт не прызнае легітымнасьці беларускага Нацыянальнага сходу, што эўрапейскія дэпутаты незадаволеныя ўзроўнем дэмакратыі ў Беларусі, а таму ад гэтай краіны ў Парлямэнцкай асамблеі “Усходняга партнэрства” павінны абавязкова ўдзельнічаць прадстаўнікі беларускай апазыцыі. У адпаведнасьці з пазыцыяй ЭЗ, зь дзесяці належных Беларусі месцаў пяць мусілі заняць прадстаўнікі беларускага парлямэнту і пяць - прадстаўнікі дэмакратычных сілаў.

Як падае выданьне Europolitics.info, сёньняшняе рашэньне Эўрарлямэнту па Беларусі наступнае:” усе 10 месцаў у Парлямэнцкай асамблеі “Партнэрства“ будуць належаць прадстаўнікам беларускай дэмакратычнай апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці”.
Нагадаем, што такая прапанова ў апошнія тыдні лабіравалася польскімі парлямэнтарамі ў сувязі з сытуацыяй вакол СПБ.

Пару дзён таму прадстаўніцтвам ЭЗ ва Ўкраіне і Беларусі была распаўсюджаная інфармацыя адносна прыбыцьця ў Менск на наступным тыдні дэлегацыі Эўрапарлямэнту з мэтай выпрацоўкі пазыцыі па ўдзелу Беларусі ў ПА “Усходняга партнэрства” “Эўранэст”
←В Беларуси ветеранам ВОВ будет оказана единовременная помощь в размере от Br150 тыс. до Br500 тыс

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика