Беларусь лiчыць неабгрунтаваным прымяненне з 1 лiпеня экспартнай пошлiны на нафту, што ўводзiцца з Расii
Аб гэтым заявiў журналiстам намеснiк мiнiстра замежных спраў Беларусi Андрэй Еўдачэнка, перадае БЕЛТА.
Андрэй Еўдачэнка адзначыў, што для таго, каб Мытны саюз пачаў працаваць на поўную сiлу, урадамi даручана экспертам бакоў да 1 лiпеня лiквiдаваць перашкоды ва ўзаемным гандлi. Першы раунд перагавораў экспертаў прайшоў ужо ў Маскве, другi раунд запланаваны на пачатак сакавiка. Усе бакi зрабiлi свае пералiкi прэтэнзiй, якiя накiравалi ў Сакратарыят Камiсii Мытнага саюза. "З беларускага боку першым пунктам у пералiку прэтэнзiй стаiць магчымасць прымянення Расiяй з 1 лiпеня вывазной мытнай пошлiны на нафту i нафтапрадукты, якiя пастаўляюцца ў Беларусь. Гэта наша фундаментальная прэтэнзiя". У названым спiсе змяшчаецца i прэтэнзiя ў дачыненнi да спецэкспарцёраў па газу — манаполii "Газпрама". "У гэтым спiсе стаiць таксама прэтэнзiя па доступу на расiйскi рынак дзяржзакупак".