Пётр Пракаповiч: Беларускi рубель будзе ўмацоўвацца...

Источник материала:  

Такое меркаванне на ўчарашняй сустрэчы з журналiстамi выказаў старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусi Пётр Пракаповiч. Прынамсi, закранаючы тэму стабiльнасцi нацыянальнай валюты, галоўны банкiр заявiў пра тое, што ён не выключае па вынiках гэтага года невялiкага ўмацавання беларускага рубля да кошыка валют.

Паводле яго слоў, для гэтага ёсць усе перадумовы. "Мы спадзяёмся, што сiтуацыя ў свеце будзе лепшай, чым гэта прагназуецца цяпер, — зазначыў галоўны банкiр. — Мы ўпэўненыя i спадзяёмся на тое, што Беларусi ўдасца значна павялiчыць экспарт айчыннай прадукцыi, што значна палепшыцца сiтуацыя ў нашых асноўных гандлёвых партнёраў, асаблiва ў краiн-суседак". На думку Пятра Пракаповiча, у прыватнасцi, гэта датычыцца той жа Украiны, Расii, i ўсе магчымасцi для гэтага ёсць. Акрамя таго, краiна напрацавала шмат рынкаў — гэта i Азiя, i Афрыка, i Лацiнская Амерыка, на якiх раней прадукцыi беларускiх прадпрыемстваў не было, i цяпер для нашай краiны там адкрываюцца вялiкiя магчымасцi. Да таго ж, лiчыць Пётр Пракаповiч, iстотны задзел для ўмацавання валюты, — захады, што прымаюцца дадаткова па ўмацаваннi ўнутраных магчымасцяў развiцця эканомiкi, па прыцягненнi прамых замежных iнвестыцый: сёлета плануецца значна нарасцiць iх аб'ём. "А прамыя iнвестыцыi — гэта шлях, каб не толькi падтрымаць курс нацыянальнай валюты, але i значна нарасцiць нашы золатавалютныя рэзервы", — кажа ён. Мiж iншым, летась золатавалютныя рэзервы ўдалося павялiчыць у 1,8 раза — да 5 мiльярдаў 650 мiльёнаў долараў ЗША. На наяўным валютным рынку цяпер няма нiякага цiску на нацыянальную валюту з боку насельнiцтва: у адрозненне ад мiнулага года, сёння тут пануюць iншыя тэндэнцыi — людзi больш здаюць СКВ, чым купляюць. З пачатку года беларусы здалi ў банкi на 60 мiльёнаў долараў больш, чым купiлi. "Гэта значыць, — удакладнiў кiраўнiк Нацбанка, — штодня насельнiцтва прадае валюты на 3-4 мiльёны долараў ЗША больш, чым купляе. Гэта адразу сведчыць пра тое, наколькi змянiлася сiтуацыя на валютным рынку".

Аднак, нягледзячы на апошняе, галоўны банк краiны ўсё адно не спяшаецца вяртацца да пытання ўзнаўлення крэдытавання фiзiчных асобаў у замежнай валюце, якое забаранiў летась у лiпенi. Разам з тым, пытанне, цi трэба зноў вяртацца да былой практыкi крэдытавання насельнiцтва ў свабоднаканверсоўнай, банкiр лiчыць няпростым.

На яго думку, у Беларусi, працуючы з насельнiцтвам, трэба выкарыстоўваць толькi нацыянальную валюту, а долары, еўра, расiйскi рубель выкарыстоўваць толькi за межамi краiны — пры паездках на адпачынак альбо ў камандзiроўкi. "Калi мы пачнём выдаваць крэдыты ў замежнай валюце, то рызыкi, у тым лiку ад хiстання курсаў, мы перакладаем на сваё насельнiцтва, — заўважае ён. — Што мы можам зрабiць, калi заўтра нешта здарыцца з адной з вядучых валют... Нашы грамадзяне атрымлiваюць зарплату ў беларускiх рублях, i чаму яны павiнны аддаваць крэдыты ў доларах, еўра, шукаць iх, купляць? Якi сэнс у гэтым?" Цяпер жа праблема ў тым, што стаўкi па крэдытах у беларускiх рублях больш высокiя, чым па крэдытах у замежнай валюце. Яе Нацбанк мае намер вырашаць — паступова знiжаць стаўкi па рублёвых крэдытах i вывесцi iх на ўзровень валютных. У прыватнасцi, Пётр Пракаповiч паведамiў пра тое, што да 1 лiпеня стаўку рэфiнансавання плануецца знiзiць да 12 працэнтаў гадавых. Гэта значыць, пойдуць унiз i стаўкi па к

Ігар Шчучэнка

   

←Давос уполномочен заявить

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика