Беларусь на працягу 3-4 гадоў павiнна выйсцi на дадатнае сальда
30.12.2009
—
Новости Политики
У эканомiку Беларусi ў 2010 годзе павiнна быць прыцягнута не менш як $2,7 млрд прамых замежных iнвестыцый. Аб гэтым заявiў прэм'ер-мiнiстр Беларусi Сяргей Сiдорскi на нарадзе ва ўрадзе па пытаннях iнвестыцыйнай дзейнасцi, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Тэмп росту iнвестыцый у асноўны капiтал у 2010 годзе павiнен скласцi 123—125 працэнтаў. "Мы ставiм перад сабой задачу з 2010 года выбудоўваць знешнеэканамiчную дзейнасць так, каб за кароткi час, 3-4 гады, выйсцi на дадатнае сальда", — сказаў кiраўнiк урада.