Зьмены ў выбарчае заканадаўства прынятыя
11.12.2009
—
Новости Политики
Дэпутаты падчас абмеркаваньня задалі толькі адно пытаньне: ці ёсьць нейкі надзейны мэханізм, які будзе перашкаджаць трапіць “брудным грашам” у індывідуальныя фінансавыя фонды кандыдатаў у дэпутаты. Менавіта новае заканадаўства дазваляе ствараць такія фонды. Спадар Байкоў адказаў: “Будзе прапісана адмысловае пагадненьне зь "Беларусбанкам", і ў гэтым дакумэнце будуць гарантаваныя неабходныя меры бясьпекі”.
Дэпутаты аднагалосна прынялі закон у другім чытаньні.