Умовы імпарту алкагольнай прадукцыi ў Беларусi ўдасканальваюцца
Прэзiдэнт краiны Аляксандр Лукашэнка 30 лiстапада падпiсаў Дэкрэт № 12 "Аб унясеннi дапаўненняў i змяненняў у Дэкрэт Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 29 лютага 2008 г. № 3".
Дэкрэт прадугледжвае прадастаўленне мiжведамаснай камiсii па арганiзацыi i правядзеннi конкурсаў на вызначэнне юрыдычных асобаў, якiя забяспечваюць рэалiзацыю выключнага права дзяржавы на ажыццяўленне iмпарту алкагольнай прадукцыi (далей — мiжведамасная камiсiя), дадатковых паўнамоцтваў на прыняцце станоўчых рашэнняў у тым выпадку, калi ў конкурсе ўдзельнiчае толькi адна юрыдычная асоба.
Пры арганiзацыi конкурсу мiжведамасная камiсiя не пазней, як за 30 дзён да яго правядзення, абавязана публiкаваць у друкаваных сродках масавай iнфармацыi, вызначаных Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, паведамленне, у якiм павiнны быць названы прадмет i ўмовы конкурсу, дата i месца яго правядзення, тэрмiны пачатку i завяршэння прыёму заяў на ўдзел у конкурсе i конкурсных прапаноў, адрас, кантактныя тэлефоны (факс) мiжведамаснай камiсii.
Інфармацыя аб аб'яўленым конкурсе i яго прадмеце дадаткова размяшчаецца ў інтэрнэце, i доступ да яе павiнен бясплатна прадастаўляцца зацiкаўленымi асобамi.
Будучыя ўдзельнiкi конкурсу маюць права атрымлiваць звесткi аб затратах на яго арганiзацыю i правядзенне, парадку i тэрмiнах iх кампенсацыi.
У дэкрэце замацоўваецца норма аб тым, што пераможцы конкурсу абавязаны кампенсаваць затраты на яго арганiзацыю i правядзенне, уключаючы затраты па раней праведзеных безвынiковых конкурсах.
Палажэннi дэкрэта пашыраюць магчымасцi мiжведамаснай камiсii пры арганiзацыi iмпарту алкагольнай прадукцыi i адначасова захоўваюць належны дзяржаўны кантроль за вытворчасцю i абаротам гэтай таварнай групы.
прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.