Аляксандр Лукашэнка: У беларусі немагчыма ўстанаўленне дыктатуры
Галоўнымi тэмамi, якiя плануюць абмеркаваць Аляксандр Лукашэнка i Сiльвiа Берлусконi падчас вiзiту прэм'ер-мiнiстра Італii ў Беларусь, будуць гандлёва-эканамiчнае супрацоўнiцтва, развiццё нарматыўна-прававой базы адносiнаў дзвюх краiн, а таксама перспектывы iнвестыцыйных праектаў. Аб гэтым сказаў Прэзiдэнт Беларусi ў iнтэрв'ю iтальянскай газеце Lа Stаmра.
Адказваючы на пытанне iтальянскага журналiста аб гарантыях у плане дэмакратызацыi, якiя Беларусь магла б прадаставiць Сiльвiа Берлусконi, кiраўнiк дзяржавы адзначыў: "Я не думаю, што Сiльвiа едзе сюды за нейкiмi гарантыямi дэмакратызацыi. Што датычыцца дэмакратыi, мы можам яшчэ i падзялiцца гэтым дарам".
"Нагадаю, што мiнiстр замежных спраў Франка Фрацiнi i iншыя прадстаўнiкi Iталii, пабываўшы ў Беларусi, пацвердзiлi, што тут спрыяльны iнвестыцыйны клiмат i буйныя бiзнэсмены сёння гатовы iнвеставаць у беларускую эканомiку. Вось гэта i будзе галоўнае кола пытанняў", — растлумачыў Аляксандр Лукашэнка. Пры гэтым ён дадаў, што "па гэтых пытаннях кiраўнiк iтальянскага ўрада атрымае ад нашай дзяржавы самыя цвёрдыя гарантыi".
Прэзiдэнт падкрэслiў важную ролю, якую Iталiя адыграла ў наладжваннi адносiнаў Беларусi з ЕС. "I тут заслуга перш за ўсё двух людзей — Франка Фрацiнi i Сiльвiа Берлусконi", — лiчыць кiраўнiк беларускай дзяржавы. "За апошнiя месяцы ў нас пабывала каля двух дзясяткаў буйных палiтычных фiгур Еўрасаюза, i практычна ўсе яны адзначалi, што Беларусь з'яўляецца сапраўды еўрапейскай дзяржавай", — сказаў ён.
Беларусь будзе i далей прытрымлiвацца той мадэлi прыватызацыi эканомiкi, якая была ў апошнiя гады.
"Што датычыцца прыватызацыi, думаю, гэта сёння не тое пытанне, якое больш за ўсё хвалюе беларусаў, i якое будзе гучаць на перагаворах з прэм'ер-мiнiстрам Iталii, — адзначыў кiраўнiк дзяржавы. — Прыватызацыя ў нас як iшла, так i iдзе. Яна мае спецыфiчны характар: не з'яўляецца абвальнай (калi ўсё прадаюць за капейкi)".
Аляксандр Лукашэнка растлумачыў, што, па-першае, прадаваць свае прадпрыемствы беларуская дзяржава "будзе толькi тым, хто заплацiць вялiкiя грошы, хто дасць грошай больш, чым яго канкурэнты, прапануе добры iнвестыцыйны праект i захавае рабочыя месцы". Па-другое, прыватызацыя эканамiчных аб'ектаў будзе кропкавай.
"Для мяне як для чалавека, якi апошнiм ставiць подпiс пад дакументам пры рэалiзацыi таго цi iншага прадпрыемства, самае галоўнае, каб гэта прадпрыемства павялiчыла выпуск канкурэнтаздольнай прадукцыi, забяспечыла прыстойную зарплату i плацiла падаткi. Але нi ў якiм выпадку каб не адбылося так, як у многiх постсацыялiстычных краiнах, дзе прыйшлi людзi, скупiлi прадпрыемствы за паўцэнта, потым iх закрылi, а людзей выкiнулi на вулiцу. Нам такая прыватызацыя не патрэбна! I такой прыватызацыi нам удалося пазбегнуць".
Iмкненне Беларусi да ўмацавання дыялога з Еўрасаюзам абгрунтавана тым, што Беларусь аб'ектыўна з'яўляецца еўрапейскай дзяржавай, а нiяк не цяжкасцямi ў адносiнах з Расiяй, заявiў Аляксандр Лукашэнка.
"Калi ЕС хоча аб'яднаць усю Еўропу, то ён не можа не заўважаць Беларусь, роўна як i Украiну", — адзначыў беларускi лiдар.
Прэзiдэнт падкрэслiў прыярытэтнасць адносiнаў з Расiяй для беларускай дзяржавы. "У нас вельмi добрыя адносiны з Расiяй. Няма iншай такой дзяржавы ў свеце, з якой у нас былi б адносiны такога ўзроўню, як з Расiяй. Хоць i праблем у нас хапае", — сказаў ён.
Кiраўнiк дзяржавы нагадаў, што таваразварот Беларусi з краiнамi ЕС супастаўны з таваразваротам з Расiяй. "I я як палiтык абавязаны дыпламатычнымi i палiтычнымi метадамi забяспечваць падтрымку гэтага гандлю", — заявiў Аляксандр Лукашэнка.
Пры гэтым ён падкрэслiў, што ў адносiнах з Захадам беларуская дзяржава не мае намеру адмаўляцца ад нацыянальных iнтарэсаў i згодна весцi дыялог толькi пры павазе да яе суверэнiтэту i неўмяшаннi ва ўнутраныя справы. "Паўзцi на каленях мы не маем намеру. У нас няма той сiтуацыi, каб мы, дрыжачы ў каленях або ўсiм целам, беглi ў Еўрасаюз. Мы прапануем супрацоўнiцтва, — сказаў Прэзiдэнт Беларусi. — Калi ў еўрапейцаў ёсць цiкавасць да беларускай дзяржавы — прыязджайце, мы да вас будзем прыязджаць, будзем супрацоўнiчаць".
Кiраўнiк беларускай дзяржавы ўпэўнены, што ў будучым адносiны Беларусi i Злучаных Штатаў Амерыкi iстотна палепшацца.
Паводле яго слоў, пакуль прайшло вельмi мала часу з той пары, як да ўлады ў ЗША прыйшла новая адмiнiстрацыя. "Але нагнятання абстаноўкi вакол нашых адносiнаў з Вашынгтонам мы не бачым. Гэта добры сiгнал для нас". Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што любы нацiск на Беларусь, з якога б боку ён нi ажыццяўляўся, — контрпрадукцыйны. "Ёсць агульнасусветны дэмакратычны прынцып неўмяшання ва ўнутраныя справы дзяржавы i адмова ад нацiску на яе".
Беларусь не прыпыняла працэс усынаўлення дзяцей замежнымi грамадзянамi, заявiў Аляксандр Лукашэнка. "Я перакананы, што iтальянцы, якiя хочуць усынавiць беларускiх дзяцей, не толькi могуць спадзявацца на станоўчы разгляд запытаў, але i змогуць усынавiць", — сказаў Прэзiдэнт Беларусi. Пры гэтым ён дадаў: "Мы хочам, каб правы ўсыноўленага беларускага дзiцяцi былi раўназначныя правам iтальянскага дзiцяцi".
Аляксандр Лукашэнка лiчыць, што ў Iталii да беларускiх дзяцей ставяцца з вельмi вялiкай увагай, цеплынёй i любоўю. "Напэўна, нiхто з iншаземцаў так не ставiцца да нашых дзяцей, як iтальянцы".
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка не выключае, што ў агляднай будучынi ў Беларусi можа адбыцца сустрэча Папы Рымскага Бенядыкта ХVI i Патрыярха Маскоўскага i ўсяе Русi Кiрыла.
"Што датычыцца сустрэчы Папы Рымскага i Патрыярха Маскоўскага i ўсяе Русi, гэта пытанне самiх вышэйшых духоўных iерархаў — усё залежыць ад iх. Асабiста я перакананы, што гэта было б на карысць усяму хрысцiянскаму свету, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Але Папа добра ведае прэтэнзii да каталiцкай царквы з боку нашага Патрыярха. Калi ў гэтым дыялогу будуць зрухi, то мы станем сведкамi такой сустрэчы".
Прэзiдэнт адзначыў, што калi кiраўнiкi дзвюх галiн хрысцiянства дамовяцца аб такой сустрэчы ў Беларусi, гэта стане сапраўдным падарункам беларускаму народу.
Iнфармацыйная кампанiя, якая зрабiла б пытанне аб магчымай адмене ў Беларусi пакарання смерцю больш адчувальным для насельнiцтва, будзе праводзiцца ў нашай краiне ў найблiжэйшы час, паведамiў Прэзiдэнт Беларусi.
"Мы тыдзень таму вызначылiся, што пачынаем шэраг мерапрыемстваў у гэтым напрамку пачынаючы з парламенцкiх слуханняў i ўзняцця гэтай тэмы ў СМI, — сказаў кiраўнiк дзяржавы. — Але вырашальным у пытаннi адмены смяротнай кары будзе толькi меркаванне народа".
Беларускi лiдар заўважыў, што пакаранне смерцю як вiд крымiнальнага пакарання захоўваецца ў ЗША, якiя ў той жа час чамусьцi патрабуюць больш хуткай адмены найвышэйшай меры пакарання ў Беларусi.
У Беларусi немагчыма ўстанаўленне дыктатуры, заявiў кiраўнiк беларускай дзяржавы.
"У Беларусi няма для гэтага падстаў. Гэтак жа, як не можа быць сёння ўстаноўлены дыктатарскi рэжым у Iталii або якой-небудзь iншай еўрапейскай дзяржаве, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Гэта магчыма ў ЗША, Кiтаi, часткова ў Расii — у самадастатковых дзяржавах, якiя могуць iснаваць практычна незалежна, нават калi на iх навалiцца ўвесь свет". Паводле слоў беларускага лiдара, "калi мы паспрабавалi б гэта зрабiць у Беларусi, нас бы раздавiлi на працягу сутак". "I правiльна зрабiлi б. Таму што ў сучасным свеце дыктатура непрымальная", — дадаў ён.
"Што датычыцца свабоды дэманстрацый, выказвання меркаванняў, думаю, у нас нiколькi не менш магчымасцяў для гэтага, чым у Iталii, — лiчыць Прэзiдэнт. — Вы ведаеце, я, калi бачу некаторыя кадры заходнiх журналiстаў аб замежнай рэчаiснасцi, то мне неяк страшнавата тэлевiзар глядзець. Вы там i вадамёты, i дубiны, i слёзатачывы газ — усё прымяняеце для таго, каб забяспечыць грамадскi парадак. У "дыктатарскай дзяржаве" Беларусi такога нiколi не было".
Кiраўнiк дзяржавы пажартаваў, што дзеячам беларускай апазiцыi нядрэнна было б прайсцi стажыроўку ў адной з заходнееўрапейскiх краiн, "каб яны ўдыхнулi гэты слёзатачывы газ i атрымалi па рэбрах палiцэйскiмi дубiнкамi. Тады б яны разумелi, што такое апазiцыя i што такое грамадскi парадак, якi трэба захоўваць у дзяржаве".
"Хачу, каб вы зразумелi: еўрапейцы, iдучы на размову са мной, павiнны ўсведамляць, што iнтарэсы тых людзей, якiя зрабiлi мяне прэзiдэнтам, для мяне непарушныя", — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка. "Нават у дэмакратызацыi па-еўрапейску для мяне i кiраўнiцтва дзяржавы суверэнiтэт i незалежнасць краiны, унутрыпалiтычная стабiльнасць з'яўляюцца святымi", — дадаў ён.
На думку Прэзiдэнта, для таго каб забяспечыць нармальнае развiццё Беларусi, дастаткова тых дзяржаў, з якiмi наладжаны цудоўныя адносiны. Сярод партнёраў — Расiя, Кiтай, Iндыя, краiны арабскага свету, а таксама дзяржавы Лацiнскай Амерыкi i Афрыкi. ЕС павiнен разумець, што Беларусь выступае за супрацоўнiцтва на прызнаных у свеце прынцыпах.
Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь і БЕЛТА.