Актывiзацыя супрацоўнiцтва Беларусi i Iталii — на ўзроўнi дзяржаў i бiзнэсу
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка спадзяецца, што Беларусь i Iталiя актывiзуюць супрацоўнiцтва не толькi памiж дзяржавамi, але i памiж кампанiямi. Аб гэтым ён заявiў на сустрэчы са Старшынёй Савета мiнiстраў Iталii Сiльвiа Берлусконi.
Аляксандр Лукашэнка, вiтаючы Сiльвiа Берлусконi ў Мiнску, адзначыў як пазiтыўны момант тое, што пасля iх сустрэчы ў Рыме прайшоў пэўны перыяд. За гэты час адбылiся сустрэчы з шэрагам палiтыкаў з Iталii i кiраўнiкамi буйных кампанiй. "На гэтых сустрэчах у Мiнску мы гаварылi аб тым, што павiнны дастойна падрыхтавацца да вiзiту старшынi Савета мiнiстраў Iталii. Гэта значыць, што мы дастаткова пунктуальна i ўсебакова павiнны былi прапрацаваць напрамкi супрацоўнiцтва", — сказаў беларускi лiдар.
Кiраўнiк беларускай дзяржавы канстатаваў, што ў гэтай галiне праведзена вялiкая праца. "Мы гатовы выйсцi на пэўны ўзровень супрацоўнiцтва не толькi памiж дзяржавамi, але i кампанiямi", — падкрэслiў Прэзiдэнт Беларусi.
"Я ведаю, цяпер у вашай краiне актыўна будуецца новае жыллё, — адзначыў Сiльвiа Берлусконi. — I мы можам быць карысныя для вас iснуючымi ў нас ноу-хау, якiя даюць магчымасць за кароткiя тэрмiны будаваць жыллё з даволi высокiм узроўнем якасцi".
Як прыклад работы такiх тэхналогiй Сiльвiа Берлусконi расказаў, што ў Iталii штотыдзень прадастаўляецца па 300 дамоў людзям, якiя пазбавiлiся жылля ў вынiку землетрасення ў вобласцi Абруцы. "Гэта вельмi добрыя дамы, з высокай якасцю. А будуецца такi дом усяго некалькi месяцаў", — адзначыў прэм'ер-мiнiстр Iталii."Адной з найважнейшых тэмаў, якiя мы можам закрануць у нашай размове, будзе арганiзацыя мiсii iтальянскiх прадпрымальнiкаў у Беларусi, — сказаў Сiльвiа Берлусконi. — Думаю, я змагу яе ўзначалiць".
"Я асабiста садзейнiчаў як вiзiту ў вашу краiну мiнiстра Франка Фрацiнi, так i росту цiкавасцi да Беларусi з боку iтальянскiх прадпрымальнiкаў, што i выявiлася ў вiзiце ў Мiнск дэлегацыi нашага найбуйнейшага канцэрна "Фiнмеканiка", — адзначыў iтальянскi прэм'ер. "Я згодны з вамi, што мы можам даць моцны iмпульс паляпшэнню гандлёвых i прамысловых адносiнаў памiж нашымi краiнамi", — дадаў ён.
Гаворачы аб перспектывах вiзiту iтальянскай мiсii прадпрымальнiкаў у Беларусь, кiраўнiк урада Iталii падкрэслiў, што ўжо сёння можна абмеркаваць канкрэтныя пытаннi на гэту тэму. Сiльвiа Берлусконi нагадаў, што некалi ён узначальваў канфедэрацыю iтальянскiх прамыслоўцаў "Канфiндустрыя". "Таму я ўсiх iх асабiста ведаю i змагу вызначыць канкрэтных прадпрымальнiкаў, гатовых працаваць з Беларуссю па пэўных напрамках", — сказаў прэм'ер-мiнiстр.
Ён выказаў упэўненасць у тым, што Беларусь i Iталiя змогуць рушыць наперад у сваiх адносiнах значна далей, чым ёсць цяпер.
Сiльвiа Берлусконi нагадаў, што будзе падпiсаны вельмi важны для дзвюх краiн дакумент аб эканамiчным супрацоўнiцтве. Акрамя таго, ён адзначыў значнасць другога дакумента, якi падпiсваецца, — Мемарандума аб узаемаразуменнi памiж урадам Беларусi i канцэрнам "Фiнмеканiка С.П.А." аб супрацоўнiцтве ў сферы транспарту, энергетыкi, космасу, бяспекi i сiстэм бяспекi.
Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь і БЕЛТА.