Беларусь, Украіна і Літва першыя прадставяць трохбаковы праект "Усходняга партнэрства"

Источник материала:  
Беларусь, Украіна і Літва першыя прадставяць трохбаковы праект "Усходняга партнэрства"Гэта сьведчыць аб наданьні прыярытэтнага значэньня Беларусі і Ўкраіне у справе збліжэньня з Эўразьвязам, паведамляе літоўскае дыпляматычнае ведамства сёньня.

Кіраўнік МЗС Літвы запрасіў Украіну і Беларусь прадставіць трохбаковы праект і магчымасьці інвэстыцыяў у часе балтыйскага «Давоса» – Форуму разьвіцьця Балтыйскага рэгіёну (Baltic Development Forum, BDF), які адбудзецца 2-3 красавіка 2010 году.

В.Ушацкас таксама выказаўся за як мага хутчэйшае ўвядзеньне льготаў у выдачы візаў для грамадзянаў Беларусі і Ўкраіны.

Міністар замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў прапанаваў наступнае паседжаньне трох міністраў правесьці наступнай вясной у Беларусі.

Напярэдадні паведамлялася, што міністры абмяркоўвалі супрацоўніцтва ў галіне энэргетыкі, у тым ліку стварэньне адзінай энэргетычнай прасторы Ўкраіны, Беларусі і Літвы, а таксама разьвіцьцё інфраструктуры (пабудову аўтастрады Менск-Кіеў) і магчымае ўвядзеньне бязьвізавага рэжыму.
←Между Россией и Европой

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика