Аляксандр Лукашэнка: Беларусь i Латвiя — краiны-суседзi з агульнымi iнтарэсамi
Беларусь i Латвiя павiнны аднавiць ранейшы аб'ём транзiту грузаў праз латвiйскiя парты. Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 3 лiстапада на сустрэчы ў Мiнску з мiнiстрам замежных спраў Латвii Марысам Рыекстыньшам.
Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што ў дакрызiсны перыяд аб'ём перавалкi грузаў, што пастаўляюцца з Беларусi ў парты Латвii, складаў каля 10 млн тон у год. "Пагадзiцеся, гэта каласальны аб'ём паступленняў грошай у бюджэт, — сказаў Прэзiдэнт. — Тое, што ў нас сёння ўпалi гэтыя аб'ёмы, нi нас, нi вас не ўпрыгожвае. Вiдаць, прычына ў тым, што мы дзесьцi нешта недагледзелi. Я думаю, калi латышы пастараюцца, праблема будзе ў хуткiм часе вырашана".
Прэзiдэнт Беларусi падзякаваў Латвii за падтрымку Беларусi ў дыялогу з Еўрапейскiм саюзам. "Латвiйскi бок заняў вельмi разумную, прагматычную пазiцыю, — адзначыў кiраўнiк дзяржавы. — І гэта прытым, што Беларусь не прасiла нейкай асаблiвай падтрымкi, нейкiх прэферэнцый. Вы зыходзiлi з чалавечых меркаванняў, а не з нейкай кан'юнктуры, выгадвання, дзе лепш, дзе горш".
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што перад сустрэчай з Марысам Рыекстыньшам ён прагледзеў, што пiшуць латвiйскiя СМI пра яго вiзiт, разважаючы аб тым, навошта кiраўнiк МЗС паехаў у Беларусь. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкi, адказ на гэта пытанне вiдавочны: "Латвiя i Беларусь — не чужыя адна адной краiны. Мы суседзi, у нас ёсць агульныя iнтарэсы, i мы будзем рабiць усё для таго, каб выйгралi i латвiйскi, i беларускi народы", — падкрэслiў Прэзiдэнт, дадаўшы, што кiраўнiка латвiйскага МЗС рады бачыць у Мiнску ў любы час, без усялякiх фармальнасцяў.
Ён нагадаў, што гiстарычна Беларусь i Латвiя былi краiнамi з падобнымi структурамi эканомiкi. "I ў нас, i ў вас была сканцэнтравана фiнiшная вытворчасць, а яна не церпiць дылетантаў. Таму ў нас заўсёды была канцэнтрацыя высокаквалiфiкаваных спецыялiстаў", — адзначыў Прэзiдэнт. Пасля развалу СССР Латвiя перабудавала сваю эканомiку ў адпаведнасцi з патрабаваннямi Еўрасаюза, Беларусь жа пайшла крыху iншым шляхам, захаваўшы iснуючыя ў яе прадпрыемствы-гiганты. Пры гэтым, падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка, тавараабарот у Беларусi i Латвii вялiкi, калi ўлiчваць памеры абедзвюх краiн (у мiнулым годзе ён склаў $2,3 млрд).
У сваю чаргу мiнiстр замежных спраў Латвii адзначыў, што сусветны крызiс падштурхоўвае Беларусь i Латвiю да пошуку новых формаў эканамiчнага супрацоўнiцтва. "Сёння нi адна еўрапейская дзяржава не адчувае сябе шчаслiвай i паспяховай у плане эканомiкi. Аднак сусветны крызiс прымушае нас шукаць новыя магчымасцi для развiцця супрацоўнiцтва", — сказаў кiраўнiк латвiйскага знешнепалiтычнага ведамства.
Дыпламат нагадаў, што ў лiстападзе ў Бруселi пройдзе дыскусiя Савета ЕС аб тым, наколькi рушыў наперад дыялог з Беларуссю i якiя меры будуць прыняты далей. "Я ўпэўнены, што гэта дыскусiя прывядзе да новых вiткоў у развiццi дыялога, i напэўна будзе выяўляцца ў рашэннi аблегчыць вiзавы рэжым для грамадзян Беларусi", — сказаў Марыс Рыекстыньш.
Ён адзначыў, што Латвiя заўсёды выступала з пазiцый падтрымкi пазiтыўнага дыялога Бруселя i Мiнска. Рыга была адным з актыўных прыхiльнiкаў паўнапраўнага ўключэння Беларусi ў работу iнiцыятывы "Усходняе партнёрства". "Цяпер вельмi важна, каб вашы эксперты вялi дыскусii наконт тактычных праектаў, у якiх яны зацiкаўлены ў рамках гэтай iнiцыятывы", — дадаў мiнiстр.
Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь і БЕЛТА.