У Беларусi пашыраны правы антыманапольнага органа
Беларусi пашыраны правы антыманапольнага органа. Адпаведны ўказ № 499 "Аб некаторых мерах па ўдасканаленнi антыманапольнага рэгулявання i развiццi канкурэнцыi" Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка падпiсаў 13 кастрычнiка.
У дакуменце праведзена размежаванне функцый антыманапольнага органа: на таварных рынках рэспублiкi гэтыя функцыi выконвае Мiнiстэрства эканомiкi, а на таварных рынках абласцей (г. Мiнска) — структурныя падраздзяленнi абласных (Мiнскага гарадскога) выканаўчых камiтэтаў.
Пашыраны правы антыманапольнага органа па спыненнi дзеянняў, у тым лiку па адмене не адпаведных заканадаўству прававых актаў, прынятых дзяржаўнымi органамi, аб'яднаннямi юрыдычных асобаў, вынiкам якiх можа з'яўляцца абмежаванне канкурэнцыi.
Антыманапольнаму органу таксама прадастаўлена права заключаць пагадненнi з юрыдычнымi асобамi, што займаюць дамiнуючае становiшча на таварных рынках, у якiх вызначаюцца ўмовы iх канкурэнтных паводзiнаў, а таксама межы змянення цэнаў (тарыфаў) на тавары (работы, паслугi). Пры гэтым такая юрыдычная асоба выключаецца з Дзяржаўнага рэестра суб'ектаў гаспадарання, якiя займаюць дамiнуючае становiшча на таварных рынках.
Антыманапольны орган надзяляецца правам звароту з iскавымi заявамi ў суды аб прызнаннi несапраўднымi дагавораў, якiя заключаны ў мэтах парушэння антыманапольнага заканадаўства, прычыняюць шкоду правам i законным iнтарэсам iншых юрыдычных асобаў або грамадзян i прыводзяць да абмежавання канкурэнцыi.
Указ уступае ў сiлу праз тры месяцы пасля яго афiцыйнага апублiкавання.
Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.