Святара-эксгібіцыяніста затрымалі ў Гомелі
21.02.2020 18:48
—
Разное

pixabay.com
У Гомелі 19 лютага затрымалі праваслаўнага святара, піша сайт "Моцныя навіны". Затрыманне адбылося на праспекце Кастрычніка.
Паведамляецца, што святар адной з цэркваў Гомельскага раёна каля 14:30 дэманстраваў свае палавыя органы дзвюм непаўналетнім гамяльчанкам — 15 і 16 гадоў.
Самому святару, як паведамляецца, 48 гадоў.
На святара-эксгібіцыяніста пачалі крымінальную справу за хуліганства.