Осиповичский РОВД — лучший райотдел органов внутренних дел области по итогам деятельности за 2019 год

Источник материала:  
29.01.2020 — Разное

Чатырохразовае “ўра”!

Тое, што наш райаддзел міліцыі чацвёрты раз запар прызнаны лідэрам у сваёй катэгорыі па выніках аператыўна-службовай дзейнасці за год, стала вядома падчас выніковай калегіі УУС, якая адбылася 28 студзеня ў абласным цэнтры з удзелам намесніка міністра ўнутраных спраў — камандуючага ўнутранымі войскамі палкоўніка Юрыя Назаранкі, намесніка старшыні аблвыканкама Валерыя Малашкі і кіраўнікоў абласных структурных падраздзяленняў праваахоўных органаў.

Осиповичский РОВД — лучший райотдел органов внутренних дел области по итогам деятельности за 2019 год

Ігар Шчарбачэня ўручае сертыфікат на службовы аўтамабіль Віктару Архіпенку.

Ганаровы прыз, сертыфікат на службовы аўтамабіль і ключы начальніку райаддзела палкоўніку міліцыі Віктару Архіпенку ўручыў начальнік УУС палкоўнік міліцыі Ігар Шчарбачэня, які падзякаваў калектыву райаддзела за пастаяннае добрасумленнае стаўленне да выканання службовых абавязкаў, якое найлепшым чынам пацвярджаецца тым, што ўзнагароду асіповіцкія міліцыянеры атрымліваюць ужо не ў першы раз.

Першынство сярод падраздзяленняў вобласці заваявала і аддзяленне па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Асіповіцкага РАУС, якое ўзначальвае маёр міліцыі Віктар Штык: адпаведны загад начальніка УУС агучаны на традыцыйным афіцэрскім сходзе, які праходзіў у абласным краязнаўчым музеі ў прысутнасці старшыні аблсавета ветэранаў АУС і УВ палкоўніка міліцыі ў адстаўцы Яўгена Кавалёнка. За лепшыя паказчыкі аператыўна-службовай дзейнасці па выніках 2019 года падраздзяленне ўзнагароджана каштоўным падарункам і сертыфікатам на офісную тэхніку.

←Юны пераможца-даследчык

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика