Раённы этап штогадовага конкурсу даследчых работ дзяцей дашкольнага ўзросту “Я – даследчык” прайшоў у яслях-садку №2.
Як паведаміў намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Барчыцкага НПК ДС-СШ Яўген Рышкевіч, выхаванцы іх установы удзельнічалі ў конкурсе другі раз. У 2019 годзе Яўгенія Глушакова, цяпер вучаніца першага класа, перамагла з работай “Дамашняя папера”. І адным з важных наступстваў гэтай перамогі стала актывізацыя даследчай работы ў рознаўзроставай групе.
Сёлета ўстанову з гонарам прадставіў Іван Фядотаў, які ўпэўнена і грунтоўна паведаміў членам журы і ўсім прысутным аб тым, як ён пры дапамозе маці і выхавацеля варыў мыла ў хатніх умовах. Работа Івана была ацэнена па вартасці і была адзначана дыпломам першай ступені!
Цяпер, па словах Яўгена Рышкевіча, хлопчык будзе выходзіць на новыя вяршыні, тым больш, што сям’і Фядотавых гэта будзе не ў навіну.