Александр Лукашенко предлагает расширить сотрудничество между Беларусью и Латвией
Аляксандр Лукашэнка прапануе сур’ёзна пашырыць супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Латвіяй. Пра гэта заявіў 16 студзеня на сустрэчы з прэм’ер-міністрам Латвіі Крыш’янісам Карыньшам.
Прэзідэнт Беларусі падкрэсліў, што яшчэ ў часы Савецкага Саюза эканамічныя сувязі дзвюх краін адрозніваліся трываласцю. Аднак важна не столькі азірацца назад, колькі звяртаць увагу і погляд у будучыню. Тут намецілася шмат напрамкаў супрацоўніцтва.
Тавараабарот паміж нашай краінай і Латвіяй у 2018 годзе склаў $582,7 мільёна, што амаль на 33 % больш у параўнанні з узроўнем 2017-га. Экспарт – $485,6 мільёна, імпарт – $97,1 мільёна. У студзені – лістападзе летась тавараабарот склаў больш за $460 мільёнаў пры экспарце $377,5 мільёна.
Экспарт паслуг у 2018 годзе – $188,2 мільёна, а па выніках студзеня – кастрычніка мінулага года – $136,6 мільёна.
За 2018 год у эканоміку Беларусі прыцягнулі інвестыцый з Латвіі ў аб'ёме $107,5 мільёна, у тым ліку прамых – $82,1 мільёна. У студзені – верасні летась – $68 мільёнаў, уключаючы $53,6 мільёна прамых.
На тэрыторыі Беларусі працуюць 585 прадпрыемстваў з удзелам латвійскага капіталу – у сферах гандлю, паслуг, дрэваапрацоўкі, фармацэўтыкі. Дзейнічае двухбаковая міжурадавая камісія па эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве, савет дзелавога супрацоўніцтва, змешаная камісія па міжнародных аўтамабільных зносінах, рабочая група па транспарце.
Як адзначыў прэм’ер-міністр Крыш'яніс Карыньш, Латвія зацікаўлена развіваць добрыя адносіны з Беларуссю. Закрануў пытанні падрыхтоўкі візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Рыгу 3 красавіка. У Латвіі нядаўна змяніліся рэгламенты кіравання партамі, і цяпер яны цалкам падкантрольныя ўраду. «Мы адкрытыя для бізнесу», – адзначыў Крыш'яніс Карыньш.
Закранулі тэму падрыхтоўкі да чэмпіянату свету па хакеі, які ў 2021 годзе пройдзе ў Мінску і Рызе.
Латвія бачыць вялікую прастору для развіцця супрацоўніцтва. «З аднаго боку, можна экспартаваць з Беларусі праз латвійскія парты нафтапрадукты. Можна абмеркаваць і іншую магчымасць – імпарт нафты з усяго свету праз Латвію ў Беларусь. Вядома, кампаніям трэба даследаваць гэта пытанне, бо бізнес павінен быць узаемавыгадным. Тут мы бачым вялікія магчымасці для Латвіі і Беларусі», – заявіў Крыш'яніс Карыньш.
На пытанне, калі магчыма дасягнуць такіх дамоўленасцей, прэм'ер-міністр заўважыў, што гэтым трэба цікавіцца ў кампаній. Урад імкнецца да развіцця бізнес-магчымасцей. Трэба ўзаемадзейнічаць з тэрміналамі, чыгуначнымі кампаніямі, якія забяспечаць пастаўкі.
Напярэдадні візіту ў Мінск прэм'ер-міністра пасол Латвіі ў Беларусі ў інтэрв'ю БЕЛТА расказаў, што пытанне так званых рэверсных, або альтэрнатыўных паставак нафты не новае ў адносінах краін. Яго абмяркоўваюць пастаянна. Латвійскае міністэрства транспарта Трэцяга студзеня пацвердзіла, што заўсёды гатова ўдзельнічаць у праектах па альтэрнатыўных пастаўках нафты. Што да нафтапрадуктаў, то гэта адпрацаваная схема беларуска-латвійскага супрацоўніцтва з добрымі вынікамі.
У 2019 годзе экспарт нафтапрадуктаў праз латвійскія парты ў Беларусь па чыгунцы склаў 3,7 мільёна тон, што сведчыць пра стабільнае развіццё галіны з вялікімі аб'ёмамі. У асноўным задзейнічаны галоўныя парты Латвіі (Вентспілс, Рыга, крыху Ліепая), дзе ёсць неабходныя тэхнічныя магчымасці, глыбіня акваторый.
Кіраўнік Латвійскай чыгункі ў снежні мінулага года ў Мінску сустракаўся з беларускімі калегамі і абмяркоўваў перспектывы развіцця сувязей. Як паведамлялася раней, урад Беларусі працягвае адпрацоўваць схему альтэрнатыўных паставак нафты, вывучаюцца ўсе магчымыя варыянты. Са слоў віцэ-прэм'ера Дзмітрыя Крутога, усе камерцыйныя службы нашых заводаў, Беларускай нафтавай кампаніі знаходзяцца на перагаворах практычна ў штодзённым рэжыме. Верагодна, тут мы таксама хутка атрымаем альтэрнатыўныя варыянты пастаўкі канкрэтнай нафты. Усе магчымыя краіны: і Украіна, і Польшча, і краіны Балтыі, і Казахстан, Азербайджан.
З прэм'ер-міністрам Беларусі Сяргеем Румасам прэм'ер-міністр Латвіі Крыш'яніс Карыньш абмяркоўвалі пытанні энергетыкі. Суседняя краіна не выключае магчымасці куплі электраэнергіі ў Беларусі. Гэта тэма абмяркоўвалася ў тым ліку ў кантэксце ўводу Беларускай АЭС. Кабінет міністраў Латвіі падтрымаў прапанову Міністэрства эканомікі аб тым, што ў выпадку прыпынення Літвой гандлю электраэнергіяй з Беларуссю гандаль будзе перанесены з літоўскай на латвійскую граніцу для забеспячэння прамых паставак.
Вялікі патэнцыял для супрацоўніцтва ў сферы грузаперавозак. Беларусь як краіна, якая не мае выхаду да мора, вельмі зацікаўлена ў патэнцыяле латвійскіх партоў для перавалкі самых разнастайных айчынных грузаў.
Зацікаўлена Латвія ва ўмацаванні не толькі двухбаковых адносін з Беларуссю, але і паміж Беларуссю і Еўрасаюзам, асабліва ва «Усходнім партнёрстве».
Фота для ілюстрацыі.
Па матэрыялах БЕЛТА.