Снежнае надвор'е захаваецца на выходных

pixabay.com
28 снежня ў Беларусі прагназуецца воблачнае надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Часам чакаюцца ападкі — снег, мокры снег, уначы па паўднёвым усходзе — з дажджом. Месцамі прагназуюць наліпанне мокрага снегу, на асобных участках дарог — галалёдзіцу. Вецер будзе паўночны парывісты, уначы і зранку месцамі — моцны парывісты.
Тэмпература паветра на працягу сутак прагназуецца ад -4 да +2.
У нядзелю, 29 снежня, будзе воблачнае з праясненнямі надвор'е. Уначы і зранку месцамі пройдзе невялікі кароткачасовы снег, удзень будзе пераважна без ападкаў. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Вецер будзе паўночны, удзень з пераходам на паўднёва-заходні ўмераны.
Уначы прагназуецца 2-8 марозу, пры праясненнях — да 9-11 ніжэй за нуль. Удзень чакаецца -1...-6.