Невядомыя паведамілі пра мініраванне Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта
02.12.2019 13:34
—
Разное
Эвакуацыя студэнтаў Полацкага ўніверсітэта / Кадр з відэа
Паведамленне пра мііраванне Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта прыйшло 2 снежня на электронную пошту праваахоўнікам Віцебшчыны. Пра гэта паведамляе прэс-служба МУС.
На месца здарэння адразу выехалі следча-аператыўныя і сапёрна-піратэхнічныя групы, МНС, медслужбы.
Спецыялісты абследуюць корпусы ўніверсітэта і прылеглай тэрыторыі на наяўнасць небяспечных прадметаў.
На відэа, якое апублікавала прэс-служба МУС, паказаная эвакуацыя студэнтаў універсітэта.
За апошнія паўгода беларускія праваахоўнікі некалькі разоў атрымлівалі паведамленні пра мініраванне гандлёвых цэнтраў у Мінску, гатэлі, аэрапорт і чыгуначны вакзал. Акрамя таго, прыходзілі паведамленні пра мініраванне заводаў "Нафтан" у Наваполацку і "Гродна-Азот".