Украінка з помсты падпаліла лес у Чарнобыльскай зоне, пажар дабраўся да Беларусі
13.09.2019 17:22
—
Разное
Пажар у Чарнобыльскай зоне / Паліцыя Кіеўскай вобласці
Амаль суткі: з паўдня 12 верасня да раніцы 13 верасня — беларускія пажарныя і выратавальнікі тушылі лясны пажар плошчай у 50 га каля ўрочышча Ломыш Гомельскай вобласці. Былі задзейнічаны 283 чалавекі і 53 адзінкі тэхнікі, у тым ліку верталёт МІ-26, на пажар дзесяць разоў скідалі ваду.