Пад Жлобінам у полі згарэла 45 тон саломы

Источник материала:  
07.09.2019 12:28 — Разное
Пад Жлобінам у полі згарэла 45 тон саломы
МНС

Пад Жлобінам у полі згарэла 45 тон саломы. Паводле інфармацыі Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС, інцыдэнт адбыўся 6 верасня каля 17:00 каля аграгарадка Майскае. Тарпа салоны ў рулонах 20х80 метраў гарэла адкрытым полымем. Пажар адбываўся ў 250 метрах ад фермы. Складзеную салому не хавалі за арагоджай і не вартавалі.

Уласнікам з’яўляецца сельскагаспадарчае прадпрыемства “Бароўскі”. Пажар ліквідавалі выратавальнікі, ніхто з людзей не пацярпеў. Ад агню збераглі яшчэ 15 тон саломы.

Прычыны пажару высвятляюцца. Сярод версіяў —  нехта прынёс да тарпы крыніцу запальвання.

←Самолеты одновременно вылетели из "Внуково" и "Борисполя" для обмена заключеннымим между РФ и Украиной

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика