У Клецку загінуў малады чалавек, які праходзіў альтэрнатыўную службу

Источник материала:  
15.08.2019 19:32 — Разное
У Клецку загінуў малады чалавек, які праходзіў альтэрнатыўную службу
МУС

У Клецку загінуў малады чалавек, які праходзіў альтэрнатыўную службу. Заднім правым колам на яго наехаў аўтамабіль МАЗ, інфармуе ў Telegram прэс-служба МУС. Трагічнае здарэнне адбылося ўдзень 15 жніўня. 23-гадовы рабочы мясцовай жыллёва-камунальнай гаспадаркі прыбіраў праезную частку каля тратуара, калі на вуліцу павярнуў смеццявоз. 43-гадовы кіроўца яго не заўважыў. Ад атрыманых траўмаў хлопец памёр на месцы. Крымінальную справу распачалі па артыкуле "парушэнне правілаў дарожнага руху ці эксплуатацыі транспартных сродкаў".

Высветлілася, што загінулы — Аляксей Шклянік. Ён служыў разам з братам-блізнюком. Яны прыбіралі пясок з дарогі, калі на вуліцу павярнуў МАЗ. Аляксей загінуў на вачах у брата.

←Мужчина избил 4-летнего сына и выставил из квартиры

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика