П'яны беларус у Італіі ехаў на фуры, у якой лопнулі колы

Источник материала:  
09.08.2019 12:11 — Разное
П'яны беларус у Італіі ехаў на фуры, у якой лопнулі колы
Так выглядалі колы фуры / ciaocomo.it

У італьняскім рэгіёне Ламбардыя 3 жніўня паліцыя спыніла фуру, якая небяспечна рухалася па дарозе. Як адзначае belmir.by са спасылкай на мясцовыя СМІ, грузавік належаў літоўскай кампаніі, а за рулём быў малады кіроўца з Беларусі. 

Фура губляла кіраванне і ехала па трасе зігзагамі. У горадзе Сальбіятэ машына зачапіла святлафор і гандлёвы аўтамат, а ў Луратэ-Каччывія пачалася паніка, калі ў аўтамабіля лопнулі колы.

Урэшце паліцыя здолела заблакаваць фуру. Кіроўца, як выявілася быў вельмі п'яны: узровень алкаголю ў яго крыві перавысіў дапушчальную норму ў пяць разоў.

У беларуса забралі правы, а машыну адправілі на стаянку, адкуль яго забрала літоўская кампанія. Таксама быў выпісаны буйны штраф за шкоду, прычыненую на дарозе.

Арыштоўваць кіроўцу, аднак, пракуратура не стала. Праваахоўнікі прынялі пад увагу, што фура не сутыкнулася з іншымі аўтамабілямі, і пад яе не трапілі людзі. 

←Наднациональные компании в ЕАЭС могут появиться в 2021-2022 гг. - глава Минэкономразвития РФ

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика