У Брэсце на вяселлі маладым падарылі фальшывыя 100 долараў (фота)
19.07.2019 11:31
—
Разное
pixabay.com
У Брэсце на вяселлі маладым падарылі фальшывыя 100 долараў. Гэта высветлілася падчас спробы абмяняць купюру ў банку. Як інфармуе прэс-служба ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Брэсцкай вобласці, у банку затрымалі 39-гадовага жыхара абласнога цэнтра — у супрацоўніцы ўзніклі сумненні наконт 100-доларавай купюры і яна выклікала міліцыю.
Мужчына патлумачыў, што атрымаў яе ад сваякоў на вяселлі, а ад каго канкрэтна, не памятае. Ён і не здагадваўся, што гэта фальшыўка. Экспертыза пацвердзіла, што грошы падробленыя. Купюра была выраблена шляхам афсетнага друку, вадзяны знак і абарончая нітка былі імітаваныя. Распачатая крымінальная справа, артыкул — "выраб, захоўванне ці збыт падробленых грошай ці каштоўных папераў".