Сіноптыкі расказалі, ці чакаюцца дажджы на выхадных

Источник материала:  
16.05.2019 — Разное
Поделитесь с друзьями
  • 1
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  

Жыхароў Нясвіжчыны, па дадзеных спецыялістаў, на выхадных чакае пацяпленне, дажджы прыпыняцца. Праўда, сіноптыкі абяцаюць і наступны тыдзень з ападкамі і пераменнай воблачнасцю.

Сіноптыкі расказалі, ці чакаюцца дажджы на выхадных

Сёння, 16 мая, нас чакае суцэльная воблачнасць, на працягу дня —дажджы, месцамі ёсць верагоднасць навальніц. Усходні вецер складзе 6 — 8 метраў за секунду, парывы —да 11. Удзень слупок тэрмометра пакажа +14…+16 °С, ноччу — каля 13 градусаў са знакам “+”.

У пятніцу, 17 мая, у першай палове дня воблачна, без праясненняў, у другой палове — пераменная воблачнасць. На працягу дня  —  ападкі, вецер — усходні — 7 — 9 м/с, з парывамі — да 14. Удзень — 17…20 градусаў вышэй за нуль, уначы — 14…16 цяпла.

У суботу — пахмурна, з праясненнямі, ападкаў не прагназуецца. Захаваецца ўсходні вецер — 6 — 8 м/с, парывы — да 13. Дзённая тэмпература складзе 20…23 градусы цяпла, ноччу — +12…+16 °С.

У нядзелю, 19 мая, сіноптыкі перадаюць пераважна яснае надвор’е, дажджу не прагназуецца. Паўднёва-ўсходні вецер — 5 — 7 м/с. Удзень —+20…+22 °С, ноччу — 13…14 з плюсам.

Панядзелак, 20 мая, прагназуецца больш воблачным. Не абыдзецца без ападкаў на працягу дня. Вецер узмоцніцца да 8 м/с, парывы складуць да 15. Удзень паветра прагрэецца да +21..+22 °С, уначы — +15…+16 °С.

“НН”.


Поделитесь с друзьями
  • 1
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  

←«Жалко ребят из Италии». Овечкин - о самой крупной победе россиян в истории

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика