Адчуваем увагу, павагу і клопат… На Кіраўшчыне актывісты БРСМ аказваюць дапамогу ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і састарэлым людзям

Источник материала:  
30.04.2019 — Разное

Адчуваем увагу, павагу і клопат… На Кіраўшчыне актывісты БРСМ аказваюць дапамогу ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і састарэлым людзям

Гады няўмольны бягуць і бяруць сваё. Вось ужо і 89-ты размяняў… Здавалася б, зусім нядаўна было дзяцінства. Праўда, зведаць шчасце ў ім амаль не давялося — усе радасці забрала вайна, а сам мусіў перажыць жахі гета і смяротнага канцлагера, уцёкі і блуканні, голад і холад. Успамінаюцца таксама часы станаўлення разбуранай вайной народнай гаспадаркі, радасць мірнай стваральнай працы.
Вясной апаноўваюць асаблівыя хваляванні. Як-ніяк літаральна ўсё свядомае жыццё адпрацаваў на зямлі. І цяпер хочацца займацца агародам, радавацца, як набіраюць моц расліны, толькі сілы і ў мяне, і ў жонкі ўжо не тыя. І як жа прыемна і радасна, калі на дапамогу прыходзіць моладзь. Ужо не першы год і не толькі вясной у наш дом завітваюць старшакласнікі з СШ №1, цікавяцца здароўем і прапаноўваюць пасільную дапамогу. Прычым прыходзяць самі, не чакаючы просьбаў.
Вось і нядаўна прыемным сюрпрызам для нас з жонкай стаў візіт вучняў 11 “Б” класа, падапечных класнага кіраўніка Н.В.Бацян. Хлопцы паведамілі, што дапамогу пажылым людзям яны аказваюць пастаянна, а зараз яны робяць гэта яшчэ і пад дэвізам “Тут жыве ветэран”: у межах дабрачыннай акцыі актывісты ГА “БРСМ” праяўляюць клопат аб ветэранах Вялікай Айчыннай вайны, састарэлых людзях. Арцём Заблоцкі, Максім Іваноў, Уладзіслаў Комар, Павел Мацюшонак і Станіслаў Еўдакімаў, пацікавіўшыся, чым яны могуць дапамагчы, жвава ўзяліся за работу: ускапалі глебу на ўчастку, вынеслі траву, зрабілі градкі, навялі парадак — усё зрабілі акуратна, хутка і з энтузіязмам.
Я шчыра крануты такім стаўленнем прадстаўнікоў нашай моладзі да пажылых людзей. Гэта, лічу, вынік выдатнага выхавання школьнікаў педагагічным калектывам на чале з дырэктарам М.Ц.Казловым. Не магу не адзначыць, што сам кіраўнік — выдатны гаспадарнік і арганізатар . За перыяд яго работы на пасадзе дырэктара навучальная ўстанова набыла вельмі прывабны выгляд, шмат робіць для ўмацавання матэрыяльнай базы. Акрамя таго, Мікалай Ціханавіч — выдатны педагог і чулы, спагадлівы чалавек. Пры сустрэчы ён заўсёды цікавіцца станам здароўя, прапаноўвае дапамогу.
І тое, што школьнікі часта становяцца нашымі з жонкай памочнікамі, яны ветлівыя, тактоўныя і клапатлівыя.
Рыгор КАГАН, ветэран працы, г.Кіраўск.

←Чистая нефть пока не поступила в Беларусь, но движется к границе республики от Унечи - Белнефтехим

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика