Ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і асобныя катэгорыі грамадзян, якія пацярпелі ад наступстваў вайны, атрымаюць матэрыяльную дапамогу ў сувязі з 75-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гэта прадугледжана Указам № 118 «Аб аказанні аднаразовай матэрыяльнай дапамогі», які 28 сакавіка падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Матэрыяльная дапамога ў памеры Br2 тыс. будзе аказана Героям Савецкага Саюза, асобам, узнагароджаным ордэнамі Славы трох ступеней, Героям Сацыялістычнай Працы, удастоеным гэтага звання за заслугі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Інваліды і ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, асобы, якія прымалі ўдзел у абароне Радзімы да 3 верасня 1945 года, а таксама асобы, якія прымалі ўдзел у складзе спецыяльных фарміраванняў у размініраванні тэрыторый і аб’ектаў пасля вызвалення ад нямецкай акупацыі ў 1943 — 1945 гадах, атрымаюць па Br1,5 тыс.\
Выплаты ў памеры Br800 будуць праведзены асобам, узнагароджаным ордэнамі або медалямі СССР за самаадданую працу і бездакорную воінскую службу ў тыле ў гады Вялікай Айчыннай вайны, а таксама асобам, якія працавалі на аб’ектах супрацьпаветранай абароны, мясцовай супрацьпаветранай абароны, на будаўніцтве абарончых збудаванняў, марскіх баз, аэра-дромаў і іншых ваенных аб’ектаў у межах тылавых граніц дзеючых франтоў, на прыфрантавых участ-ках чыгунак і аўтамабільных дарог. Такая ж сума будзе выплачана асобам, якія працавалі на прадпрыемствах, ва ўстановах і арганізацыях Ленінграда ў перыяд блакады горада з 8 верасня 1941 года да 27 студзеня 1944 года, асобам, узнагароджаным медалём «За абарону Ленінграда», і тым, хто ўзнагароджаны знакам «Жыхару блакаднага Ленінграда».
Матэрыяльная дапамога ў памеры Br650 будзе аказана членам сем’яў ваеннаслужачых, партызан і падпольшчыкаў, якія загінулі (памерлі), зніклых без вестак у гады Вялікай Айчыннай вайны (жонцы (мужу), якая не ўступіла (які не ўступіў) у новы шлюб, дзецям (у тым ліку ўсыноўленым, удачароным) і іншым утрыманцам, якім устаноўлена павышэнне пенсіі па ўказаных падставах у адпаведнасці з заканадаўствам). Гэтая ж сума будзе выплачана былым вязням фашысцкіх канцлагераў, турмаў, гета і іншых месцаў прымусовага ўтрымання, створаных фашыстамі і іх саюзнікамі ў гады Другой сусветнай вайны (у выпадку калі для гэтай катэгорыі ўстаноўлена павышэнне пенсіі па ўказанай падставе ў адпаведнасці з заканадаўствам). Таксама па Br650 атрымаюць інваліды з дзяцінства ў выніку ранення, кантузіі, калецтва, звязаных з баявымі дзеяннямі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны або з наступствамі ваенных дзеянняў. Выплаты аднаразовай матэрыяльнай дапамогі будуць праве-дзены ў перыяд з 1 чэрвеня да 1 ліпеня 2019 года.
БелТА.